Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі новы рэкорд сьмяротнасьці ад COVID-19 за суткі з пачатку пандэміі


У адным з расейскіх шпіталяў

815 ахвяраў за суткі. Гэта максымум з пачатку сусьветнай пандэміі. Пры гэтым за мінулыя 24 гадзіны каранавірусам заразіліся 22 277 чалавек.

Паводле ТАСС, колькасьць пацьверджаных выпадкаў заражэньня каранавірусам у Расеі ўзрасла за суткі на 22 277 да 6 557 068. Пра гэта паведамілі журналістам у пятніцу ў фэдэральным апэратыўным штабе барацьбы з інфэкцыяй.

У адносным вымярэньні прырост колькасьці хворых склаў 0,34%.

Пры гэтым колькасьць сьмяротных зыходаў узрасла на 815, што стала новым максымумам з пачатку пандэміі. Другі дзень запар у краіне рэгіструюць больш за 800 сьмерцяў — у чацьвер штаб паведаміў аб 808 памерлых. Усяго з пачатку пандэміі, паводле дадзеных штабу, у Расеі памерлі 168 864 хворыя.

Умоўная сьмяротнасьць захворваньня (канчатковую можна будзе вызначыць толькі пасьля завяршэньня эпідэміі) вырасла да 2,58%.

  • У Беларусі, паводле афіцыйнай статыстыкі, на 13 жніўня 2021 году ўсяго на каранавірус захварэлі 457 422 чалавекі, зь іх памерлі 3 572. За апошнія суткі новых выпадкаў захворваньня або сьмерці нібыта не зарэгістравана.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG