Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістку ВВС, якая задала Лукашэнку пытаньне аб легітымнасьці і катаваньнях, высылаюць з Расеі


Сара Рэйнсфард (зьлева) падчас запісу інтэрвію, архіўнае фота

Карэспандэнтцы ВВС у Маскве Сары Рэйнсфард адмовіліся падоўжыць расейскую візу, яна мусіць пакінуць краіну да канца жніўня.

Як паведамляе Bloomberg, рашэньне адмовіць журналістцы ў падаўжэньні візы ў МЗС Расеі патлумачылі зваротным дзеяньнем у нібыта дыскрымінацыі расейскіх СМІ ў Вялікай Брытаніі і адмове выдаваць візы расейскім карэспандэнтам.

Сара Рэйнсфард пачала працаваць у Расеі ў пачатку двухтысячных, яна была адной зь першых замежных карэспандэнтаў, якія прыехалі ў Беслан асьвятляць захоп закладнікаў у школе ў верасьні 2004 году. Пасля гэтага яна працавала ў Стамбуле, Мадрыдзе і Гаване.

9 жніўня Сара Рэйнсфард удзельнічала ў эфіры «Вялікай размовы» ў Менску, дзе задала пытаньні Аляксандру Лукашэнку пра рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў, санкцыі супраць Беларусі і аб тым, ці не страціў ён легітымнасьць празь перасьлед супраць сваіх грамадзянаў.

У адказ на яе спачатку абрынуўся сам Лукашэнка, а пасьля яго падтрымалі праўладныя прапагандысты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG