Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада ЗША: Адказнасьць за пагаршэньне двухбаковых адносін ляжыць на беларускім рэжыме


Амбасада ЗША ў Менску

Амэрыканская амбасада ў Беларусі выступіла з заявай у сувязі з рашэньнем Менску адклікаць згоду на прызначэньне Джулі Фішэр амбасадаркай ЗША ў Беларусі і патрабаваньнем скараціць штат дыпляматычнай місіі ЗША да пяці чалавек, паведамляе БелаПАН.

«9 жніўня, у гадавіну сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, Злучаныя Штаты ў супрацоўніцтве з саюзьнікамі і партнэрамі прадставілі новыя інструмэнты, каб прыцягнуць Аляксандра Лукашэнку і ягоны рэжым да адказнасьці за няспынныя жорсткія рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў як унутры, так і за межамі краіны. Сёньня рэжым Лукашэнкі адказаў пагрозамі, спробамі запалохваньня і далейшым скарачэньнем прасторы для дыялёгу», — адзначаецца ў заяве.

«Адказнасьць за пагаршэньне адносінаў паміж ЗША і Беларусьсю ляжыць на рэжыме — на яго няздольнасьці дазволіць незалежным галасам прагучаць у Беларусі і яго нежаданьні выконваць міжнародныя абавязаньні, — падкрэсьліваецца ў заяве. — Урад Злучаных Штатаў, амбасадарка Джулі Фішэр і супрацоўнікі амбасады ЗША ў Менску працягнуць працу ў падтрымку народу Беларусі. Амэрыканскія дыпляматы будуць працягваць узаемадзейнічаць зь беларусамі, у тым ліку зь лідэрамі прадэмакратычнага руху, прафэсіяналамі СМІ, студэнтамі, настаўнікамі, спартоўцамі і іншымі прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці, дзе б яны ні знаходзіліся. Злучаныя Штаты будуць працягваць супрацоўнічаць з элемэнтамі грамадзянскай супольнасьці і незалежнымі СМІ ў падтрымку асноўных свабодаў народу Беларусі».

Адзначаецца, што ЗША выразна заявілі аб «кроках, неабходных для вырашэньня ўнутранага крызісу ў Беларусі, выкладзеных у справаздачы Экспэртнай місіі АБСЭ: неадкладнае і безумоўнае вызваленьне ўсіх палітычных зьняволеных, сапраўдны і ўсёабдымны дыялёг з апазыцыяй і грамадзянскай супольнасьцю і свабодныя і справядлівыя выбары пад міжнародным наглядам».

«Беларусы працягваюць натхняць сьвет, спрабуючы вызначыць сваю будучыню. Злучаныя Штаты і нашы партнары падтрымліваюць народ Беларусі і ўсіх тых, хто ва ўсім сьвеце сутыкаецца з рэпрэсіямі, змагаючыся за свае асноўныя свабоды і грамадзянскія правы», — гаворыцца ў заяве.

9 жніўня прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў новы выканаўчы загад, які пашырае магчымасьці для прыняцьця санкцыяў у дачыненьні да рэжыму Лукашэнкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG