Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародны ПЭН запатрабаваў неадкладна адмяніць рашэньне аб ліквідацыі Беларускага ПЭН-цэнтру


9 жніўня Вярхоўны суд Беларусі прыняў рашэньне аб ліквідацыі Беларускага ПЭН-цэнтру.

У адказ на гэтую навіну Джэніфэр Клэмэнт, прэзыдэнтка Міжнароднага ПЭНу, заявіла:

«ПЭН-супольнасьць рашуча асуджае закрыцьцё Беларускага ПЭН-цэнтру. Тое, што беларускія ўлады ліквідавалі Беларускі ПЭН у гадавіну спрэчных прэзыдэнцкіх выбараў, ёсьць трагічным напамінам пра шматлікія парушэньні, зь якімі сутыкнуўся народ Беларусі ў апошнія месяцы, а таксама пра непахіснасьць народу перад цяжкасьцямі.

ПЭН-супольнасьць падтрымлівае Беларускі ПЭН-цэнтар і ўсіх людзей у Беларусі, якія працягваюць нястомна змагацца за свае правы. Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна адмяніць рашэньне аб ліквідацыі Беларускага ПЭН-цэнтру і абараніць правы на свабоду слова, асацыяцый і мірных сходаў.

Міжнародны ПЭН заклікае беларускія ўлады тэрмінова спыніць падаўленьне свабоды слова, асацыяцый і мірных сходаў. Усе затрыманыя за мірнае выказваньне сваіх поглядаў павінны быць неадкладна і безумоўна вызваленыя. Перасьлед незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасьці павінен быць спынены, а адвольная ліквідацыя НДА, у тым ліку Беларускага ПЭН-цэнтру, павінна быць адмененая».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG