Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мігранцкі крызіс: Латвія і Літва паведамілі пра дзясяткі выпадкаў парушэньня мяжы. Польшча ўзмацняе ахову мяжы

абноўлена

Мяжа. Ілюстрацыйнае фота

За 10 жніўня літоўскія памежнікі вярнулі ў Беларусь амаль 70 чалавек, якія спрабавалі трапіць у краіну па-за пунктамі пропуску. Яшчэ траіх затрымалі паліцыянты ўжо на тэрыторыі Літвы і перадалі памежнікам, паведаміла Delfi.lt.

У Латвіі на мяжы затрымалі 77 нерэгулярных мігрантаў зь Беларусі, паведаміла Delfi.lv.

Латвія прапрацоўвае пытаньне будаўніцтва намётавых лягераў для разьмяшчэньня мігрантаў, якія пранікаюць у краіну зь Беларусі. Пра гэта ў эфіры Латвійскай тэлевізіі заявіла кіраўніца МУС Латвіі Марыя Голубева, перадае ТАСС.

Сёлета ў Літву церазь мяжу зь Беларусьсю трапілі больш за 4 тысячы нерэгулярных мігрантаў, пераважна з Іраку. Пасьля таго, як Літва стала вяртаць мігрантаў у Беларусь, іх плынь павялічылася празь мяжу з Польшчай і Латвіяй.

У Латвіі сёлета затрымалі 355 нерэгулярных мігрантаў, прычым з 6 жніўня — 295 чалавек. 10 жніўня Латвія абвясьціла рэжым надзвычайнай сытуацыі на мяжы зь Беларусьсю.

Польшча ўзмацняе ахову мяжы зь Беларусьсю

«Калі гаворка ідзе аб мяжы зь Беларусьсю, там робяцца дзеяньні, каб засьцерагчы гэтую мяжу мацней, чым раней, бо там зьяўляюцца тэндэнцыі, калі гаворка ідзе аб пераходах мяжы, якіх раней не назіралася. У сувязі з гэтым фактычна было прынята рашэньне, каб узмацніць мяжу зь Беларусьсю», – сказаў прэс-сакратар польскага ўраду Пётр Мюлер, паведамляе РІА «Новости».

У гэтым годзе польскія памежнікі затрымалі 871 мігранта, якія незаконна перасеклі беларуска-польскую мяжу, што ў сем зь лішнім разоў больш, чым за ўвесь 2020 год (тады былі затрыманыя 122 мігранты).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG