Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі санкцыі супраць трох кампаній з Расеі


Санкцыі будуць дзейнічаць два гады.

ЗША ўвялі санкцыі супраць трох кампаній з Расеі ў рамках забароны на перадачу Ірану, КНДР і Сырыі тэхналёгій зброі масавага знішчэньня, а таксама сродкаў іх дастаўкі, перадае «Голас Амэрыкі».

Адпаведны дакумент Дзярждэпартамэнту размешчаны на сайце Федэральнага рэестру ЗША.

Пад абмежаваньні патрапілі навукова-вытворчае прадпрыемства «Пульсар», а таксама кампаніі Charter Green Light Moscow і Asia-Invest LLC, а таксама любыя іх даччыныя структуры.

Рашэньне ўступіла ў сілу 29 ліпеня.

Санкцыі забараняюць заключэньне кантрактаў зь фігурантамі сьпісу на закупку любых тавараў і тэхналёгій, дапамогу ім з боку дзяржструктур, продаж ім зброі і выдачу ліцэнзій на набыцьцё тавараў, якія падпадаюць пад дзеяньне экспартнага кантролю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG