Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алімпійскі камітэт Беларусі трапіў у сьпіс новых санкцыяў ЗША


НАК, форма нацыянальнай зборнай

У прыватнасьці, санкцыі ўводзяцца ў дачыненьні да Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі, кіраўніком якога выбралі сынп Лукашэнкі Віктара.

Пра гэта паведамляе агенцтва AFP са спасылкай на чыноўніка ў Белым доме.

  • У жніўні беларускую бягуху Крысціну Ціманоўскую Менск зьнялі са спаборніцтваў у бегу на 200 мэтраў на Алімпійскіх гульнях у Токіё-2020 за асуджэньне дзеяньняў беларускіх спартовых чыноўнікаў.
  • Пазьней Ціманоўскую скрытыкавала дзяржаўная прапаганда. Адразу пасьля гэтага спартовыя чыноўнікі хацелі гвалтам вывезьці Ціманоўскую з Токіё ў Беларусь.
  • 5 жніўня 2021 году дысцыплінарная камісія Міжнароднага алімпійскага камітэту прыняла рашэньне пазбавіць акрэдытацыі на Гульнях ХХХII Алімпіяды ў Токіё трэнэраў беларускай каманды ў лёгкай атлетыцы Юрыя Маісевіча і Артура Шумакова.
  • Прэзыдэнт Міжнароднага алімпійскага камітэту Томас Бах заявіў 6 жніўня на прэсавай канфэрэнцыі, што пазбаўленьнем акрэдытацыі на Алімпіядзе трэнэраў Крысьціны Ціманоўскай МАК не абмяжуецца.
  • «Пару месяцаў там мы ўжо прынялі яснае рашэньне не даваць акрэдытацыю Лукашэнку, не прызнаваць ягонага сына прэзыдэнтам НАК, не даваць акрэдытацыю яму і іншым прадстаўнікам НАК, якія не зрабілі дастаткова для таго, каб абараніць спартоўцаў ад палітычных рэпрэсіяў», — нагадаў Бах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG