Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі перастануць прадаваць прылады награваньня тытуню Iqos праз санкцыі супраць Алексіна


Аляксей Алексін.

У Беларусі перастануць прадаваць прылады награваньня тытуню Iqos, паведамляецца ў справаздачы за другі квартал 2021 года Philip Morris International.

Такое рашэньне ў кампаніі прынялі з прычыны санкцый ЭЗ супраць бізнэсоўца Аляксея Алексіна, набліжанага да Аляксандра Лукашэнкі. Яго «Энэрга-Ойл» атрымаў у лютым манаполію на імпарт Iqos ў Беларусь указам Лукашэнкі.

«Зьвярніце ўвагу, што пасьля нядаўніх міжнародных санкцый Iqos больш не прадаецца ў Беларусі, дзе мы дасягнулі амаль 7% продажаў у Менску ў другім квартале», — прыводзіць Onliner словы фінансавага дырэктара кампаніі Эмануэля Бабо.

Алексіна лічаць адным з так званых кашалькоў Аляксандра Лукашэнкі. ЭЗ лічыць, што посьпех Аляксея Алексіна — менавіта ў блізкасьці да сям’і Аляксандра Лукашэнкі. Сярод яго бізнэс-інтарэсаў у тым ліку тытунёвая галіна — гэта адзін з самых непразрыстых сэктараў беларускай эканомікі.

У 2018 годзе беларускія ўлады далі Алексіну, выхадцу з упраўленьня справамі прэзыдэнта, права адкрыць яшчэ адну тытунёвую фабрыку, ужо трэцюю. Тады ўлады патлумачылі гэта рашэньне ростам попыту з Эўропы. Тое, што сьвету трэба больш беларускіх цыгарэт, тлумачыў асабіста Лукашэнка: «Да мяне нават у апошні час зьвярнуліся замежныя прадпрымальнікі пра тое, што нашы прадпрыемствы ня хочуць прадаваць прадукцыю на экспарт. Ёсьць вялікія нішы, нават у ЭЗ. Яны нам выгадныя».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG