Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як Літва змагаецца зь міграцыйнай «атакай» Лукашэнкі


Нелегальныя мігранты зь Беларусі ў Літве

Наколькі новая палітыка Літвы па вяртаньні нелегальных мігрантаў у Беларусь адпавядае міжнародным канвэнцыям па ўцекачах? У якой ступені Эўразьвяз гатовы дапамагаць Літве ў міграцыйным крызісе? Ці зьбіраецца Вільня весьці перамовы з Лукашэнкам наконт вырашэньня міграцыйнага крызісу?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў эфіры канала Свабода Premium адказвае літоўскі палітоляг Віціс Юрконіс.

Юрконіс

  • Патрэбны індывідуальны падыход да кожнага ўцекача, які пераходзіць мяжу.
  • Для большасьці мігрантаў з Азіі, з Блізкага Ўсходу Беларусь — гэта бясьпечная краіна.
  • Няпростая задача — аддзяліць тых, хто сапраўды ратуецца ад палітычнага перасьледу на радзіме, ад эканамічных мігрантаў.
Віціс Юрконіс
Віціс Юрконіс
  • У гэтым сэнсе рашэньне павярнуць гэты паток назад у Беларусь абгрунтаванае.
  • Беларусь запрашае гэтых мігрантаў, яна выдае візы.
  • Мігранты, якіх вяртаюць у Беларусь, могуць там зьвяртацца ў амбасады заходніх дзяржаваў па палітычны прытулак.
  • Прадстаўніцтва ААН па ўцекачах у Менску магло б размаўляць зь беларускімі ўладамі наконт мігрантаў, якіх гэтыя ўлады сьвядома прапускаюць на тэрыторыю Літвы.
  • Беларусь атрымлівала шмат грошай на паляпшэньне памежнай інфраструктуры.
  • Узьнікае пытаньне, ці ня варта выключыць Беларусь з усіх міжнародных арганізацыяў, бо яна набліжаецца да стану failed state.
  • Спрыяньне пранікненьню мігрантаў у Літву беларускія ўлады суправаджаюць інфармацыйнай атакай, маўляў, Літва жорстка абыходзіцца з гэтымі мігрантамі.
  • Гэта пытаньне не двухбаковых адносін, гэта пытаньне ўсяго Эўразьвязу, большасьць гэтых мігрантаў імкнуцца трапіць у Нямеччыну.
  • Калі беларускія ўлады абвастраюць гэтую сытуацыю, яны напрошваюцца на вялікую бяду.
  • Беларусь і бяз гэтага вельмі ўразьлівая ў фінансавым і эканамічным сэнсах.
  • Ніякага добрасуседзкага стаўленьня ніколі не было да Літвы, нават калі не прыгадваць пра Астравецкую АЭС.
  • Гэта гібрыдная вайна. Прынамсі, навідавоку элемэнты такой вайны.
  • За менскім рэжымам стаіць Масква, і яны таксама тэстуюць некаторыя элемэнты такой вайны ў дадзенай сытуацыі.
  • У Брусэлі большасьць палітыкаў разумее, што цяперашняя хваля мігрантаў у Літву — штучная, яна арганізаваная беларускімі ўладамі.
  • Эўразьвяз гатовы дапамагаць Літве і ў пытаньнях інфраструктуры, і ў чалавечых рэсурсах.
  • У Літву ўжо прыехалі чальцы агульнаэўрапейскай памежнай службы.
  • Мяжу трэба было перакрываць даўно. Некаторыя верылі ў словы Макея.
  • Я ўпэўнены, што Эўразьвяз прыйдзе на дапамогу, таму што гэтая сьцяна будзе сьцяной і Эўразьвязу.
  • Размова ідзе пра дапамогу парадку некалькі соцень мільёнаў эўра.
  • Крэмль і Лукашэнка зрабілі свае высновы зь міграцыйнага крызісу ў ЭЗ, які быў некалькі гадоў таму.
  • Па тым, чым скончыцца цяперашні міграцыйны крызіс зь Беларусьсю, іншыя аўтарытарныя рэжымы будуць вызначаць сваю палітыку.
  • Калі мы паддадзімся на шантаж Лукашэнкі, Крэмль у будучыні зможа выкарыстоўваць такі самы шантаж. Гэта будзе мець «эфэкт даміно».
  • Такі шантаж будзе працягвацца, калі мы палічым, што з гэтым рэжымам можна пра нешта дамовіцца.
  • Пра тэхнічныя пытаньні з прадстаўнікамі беларускай улады можна размаўляць, на гэта ёсьць структуры ААН і АБСЭ.
  • Малыя краіны, такія як краіны Балтыі, уразьлівыя на ціск грубай сілы і некантраляваных грошай.
  • І нам трэба абапірацца на міжнародную сыстэму.
  • Зараз толькі маргінальныя сілы ў Літве спрабуюць скарыстаць міграцыйны крызіс на сваю карысьць, падыгрываючы крамлёўскай прапагандзе.
  • Даволі распаўсюджаная крытыка, што ўлады прымаюць рашэньні занадта павольна.
  • Гэта часта здараецца ў канфліктах паміж дэмакратычнай і аўтарытарнай краінай.
  • Але мэйнстрымныя сілы салідарныя ў рэакцыі на міграцыйны выклік.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG