Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьняў Сяргея Драздоўскага і Алега Граблеўскага адпусьцілі з-пад арышту пад паручальніцтва


Сяргей Драздоўскі (зьлева) і Алег Граблеўскі

Абодва прадстаўляюць «Офіс у правах людзей з інваліднасьцю», які напярэдадні ліквідавалі ўлады.

Сяргею Драздоўскаму і Алегу Граблеўскаму з «Офісу ў правах людзей з інваліднасьцю» зьмянілі меру стрыманьня — адпусьцілі з-пад арышту пад паручальніцтва. Пра гэта Драздоўскі напісаў у фэйсбуку.

Сьледзтва ў іх справе працягваецца, дырэктара і юрыста Офісу абвінавачваюць у махлярстве. Зь лютага вазочнік Драздоўскі знаходзіўся пад хатнім арыштам, Граблеўскі ўтрымліваўся ў СІЗА.

У канцы ліпеня Менгарвыканкам ліквідаваў «Офіс у правах людзей з інваліднасьцю». Арганізацыя стала адной зь дзясяткаў у Беларусі, якія ліквідавалі ўлады.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG