Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі каштуе Лукашэнка Пуціну? Адказвае эканаміст Іназемцаў


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін

Колькі каштуе Расеі падтрымка рэжыму Лукашэнкі, наколькі вырасьце цана ў выніку санкцыяў? Ці гатовы Крэмль яе плаціць? Ці магчымая ўгода Захаду з Расеяй наконт Беларусі? Ці вядзе цяперашняя залежнасьць Менску ад Масквы да страты сувэрэнітэту Беларусі?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае расейскі эканаміст, дырэктар Цэнтру дасьледаваньняў постындустрыяльнага грамадзтва Ўладзіслаў Іназемцаў.

Іназемцаў

  • Пераважная частка расейскіх і заходніх экспэртаў кажуць, што Расея субсыдуе Беларусь за кошт нафтавага і газавага трансфэру. Але гэтыя трансфэры скарачаюцца.
  • Ёсьць ацэнкі, што гэтая дапамога складала да 10 мільярдаў даляраў, але я лічу, што гэта перабольшаныя ацэнкі.
Уладзіслаў Іназемцаў
Уладзіслаў Іназемцаў
  • Апошнім часам чыстая выгада Беларусі ад цэнаў на нафту і газ складала каля 2,5 мільярда даляраў у год.
  • Беларусь вельмі актыўна прэсінгуе Расею.
  • Падчас апошніх перамоваў у Пецярбургу Лукашэнка здолеў захаваць цану на газ.
  • Калі браць гэтую цану ў рублях, то для расейскіх грамадзянаў яна вырасла амаль на 16%.
  • Расея ідзе на вялікія саступкі. Але гэтая датацыя ня цалкам можа разглядацца як падарунак.
  • Беларуская эканоміка адкрытая.
  • Беларусь шмат экспартуе ў РФ, частка гэтых тавараў экспартуецца нават па цэнах, ніжэйшых за сабекошт.
  • Так, ёсьць, як ні парадаксальна, і элемэнт датаваньня Беларусьсю Расеі.
  • Так што з Расеі ідзе трансфэр Беларусі на 2,5 мільярда даляраў, недзе на чвэрць ён кампэнсуецца зваротным трансфэрам.
  • Тут такое сацыялістычнае цэнаўтварэньне, якое хавае рэальны балянс.
  • Калі будуць уведзеныя санкцыі адносна нафтавай і калійнай галінаў беларускай эканомікі, то гэта будзе каштаваць Расеі крыху даражэй.
  • Яна можа вырасьці недзе на 70%, да 4 мільярдаў у год.
  • Беларускі бюджэт — каля 11 мільярдаў даляраў. Расея будзе яго датаваць недзе на траціну.
  • Мы шмат разоў бачылі, што грошы не зьяўляюцца фактарам, які ў нечым абмяжоўвае палітычныя фантазіі Пуціна.
  • Гэта было ў сытуацыі і з Украінай, і з Сырыяй, і ў Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
  • Гадавы расейскі бюджэт складае каля 300 мільярдаў даляраў.
  • Калі на Беларусь будзе выдаткоўвацца нават 5–6 мільярдаў даляраў — гэта малая частка бюджэту.
  • Да таго ж варта ўлічваць, што Беларусь фінансуецца не расейскім бюджэтам, Беларусь фінансуецца за кошт скарачэньня прыбытковасьці шэрагу расейскіх карпарацыяў.
  • Таму ў Пуціна ёсьць шмат магчымасьцяў павялічыць фінансаваньне Беларусі, ня трацячы на гэта ні рэзэрваў, ні бюджэтных грошай.
  • Мне здаецца, што фінансавы аспэкт яго наагул не хвалюе і яшчэ доўга ня будзе хваляваць. Таму разьлікі на гэта недарэчныя.
  • Раздражненьне Лукашэнкам у Пуціна ёсьць. Яго ніхто так часта не падманваў, так шмат яго просьбаў не адхіляў, як Лукашэнка.
  • Але для Пуціна Беларусь — гэта часткова настаўнік. Пуцінская Расея шмат у чым капіюе Беларусь.
  • Таму пазбаўляцца такога саюзьніка, замяняючы яго на нешта непрадказальнае, Пуцін ня будзе.
  • Расея ня хоча дэмакратычнай зьмены ўлады нідзе.
  • І яна лічыць, што любы існы партнэр на постсавецкай прасторы лепшы за непрадказальную альтэрнатыву.
  • Бабарыка быў чалавек ляяльны Расеі, бізнэсовец, вопытны чалавек, які меў вялікую колькасьць сувязяў у Маскве.
  • Але Масква нават ня вякнула, калі яму далі 14 гадоў турмы.
  • І наконт фактычнай нацыяналізацыі «Белгазпрамбанку» ніхто не запярэчыў.
  • Для Масквы ніякія дамоўленасьці, ніякая ўласнасьць нічога ня значаць у параўнаньні з так званай «стабільнасьцю».
  • Уяўленьне, што Бабарыка, калі б стаў прэзыдэнтам, быў бы настолькі ж кіраваным з Масквы, як Лукашэнка — гэта ілюзія.
  • Дыктатуры, такія, як у Расеі і ў Беларусі, на выбарах не мяняюцца.
  • У Беларусі ўлада ўтрымалася сама, без істотнай дапамогі з боку Масквы. Некалькі прапагандыстаў, якія прыехалі ў Менск у жніўні, — гэта ня ў лік.
  • Захад ня мае ніякіх намераў праяўляць любую ініцыятыву, ён толькі рэагуе.
  • Міністры замежных спраў Швэцыі і Польшчы Більт і Сікорскі прапанавалі «Ўсходняе партнэрства», гэта была правакацыя супраць Масквы, якая і скончылася ўкраінскай трагедыяй.
  • Партнэрствам ЭЗ сказаў — ідзіце да нас. А калі тых, хто адгукнуўся на іх заклік, пачалі біць дубінкамі, Эўропа сказала — а мы тут ні пры чым.
  • Заклапочанасьць у эўрапейцаў заўсёды ёсьць. А ініцыятывы ніколі няма.
  • Эўропа ня можа дамовіцца з Масквой наконт Беларусі.
  • Яна кажа Маскве — ня ўмешвайцеся ва ўнутраныя справы Ўкраіны, дайце ёй разьвівацца так, як яна хоча.
  • На любыя прапановы Брусэлю наконт Беларусі Масква адкажа — ня ўмешвайцеся ўва ўнутраныя справы Беларусі, дайце ёй разьвівацца, як яна хоча, а хоча яна так, як хоча Лукашэнка.
  • І адваліце.
  • Я не адмаўляю залежнасьці Беларусі ад Расеі. Але пагроза сувэрэнітэту — гэта зусім іншая справа.
  • Лукашэнка творыць і ў палітыцы, і ў эканоміцы ўсё, што ён хоча — саджае самалёт Ryanair, «нагінае» Пуціна наконт цаны на газ, зьбівае дэманстрантаў у Менску.
  • І для яго, і для Пуціна гэта сьведчаньне таго, што сувэрэнітэту Беларусі нічога не пагражае.
  • Пуцін хацеў далучыць Беларусь да Расеі ў 2019 годзе, каб ён узначаліў аб’яднаную дзяржаву.
  • Гэты варыянт не спрацаваў.
  • Рацыянальны характар гэтага абʼяднаньня страчаны.
  • Беларусь паказала, што ў ёй шмат людзей, гатовых пратэставаць супраць аўтарытарнай улады.
  • Беларусь шчыльна зьвязаная з Эўропай.
  • Калі Беларусь заўтра робіцца часткай РФ, то Расея атрымлівае як мінімум пару мільёнаў вельмі раззлаваных грамадзянаў.
  • Уключыўшы Беларусь у Расею, Пуцін атрымае вялікі зарад незадавальненьня — палітычнага і эканамічнага.
  • І гэта для яго дадатковая рызыка, якая яму зусім не патрэбная.
  • Летась летам мы з калегамі рыхтавалі даклад па Беларусі. Я быў адзіным з аўтараў дакладу, хто сказаў, што вайсковае ўмяшаньне Расеі ў справы Беларусі пасьля 9 жніўня немагчымае.
  • У Вашынгтоне тады ўсе лічылі наадварот, што Расея абавязкова ўвядзе войскі на заклік Лукашэнкі. Я казаў, што гэта немагчыма, бо гэта контрапрадуктыўна ва ўсіх адносінах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG