Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля ператрусу спынілі працу ініцыятывы дапамогі пацярпелым ад хатняга гвалту і ад гандлю людзьмі


Прадстаўніца праграмы «Ля Страда» Алена Несьцярук, архіўнае фота

Пасьля ператрусаў сілавікоў на няпэўны час прыпынілі дзейнасьць праекты ў рамках ініцыятываў «Гендэрныя пэрспэктывы» і «Ля Страда», якія дапамагалі справіцца з хатнім гвалтам і гандлем людзьмі.

«Гарачая лінія „Ля Страда“ прыпыняе працу на няпэўны час», — гаворыцца ў сацыяльных сетках дабрачыннай ініцыятывы.

Праграма «Ля Страда» — праект бясьпечнай міграцыі і супрацьдзеяньня гандлю жанчынамі ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе. Пацярпелым гарантавалі бясплатную дапамогу.

На гарачай лініі прафэсійныя юрысты дапамагалі людзям і кансультавалі іх у пытаньнях працаўладкаваньня, іміграцыі, заключэньня шлюбаў, вучобы за мяжой. У разе патрэбы падключаліся партнэрскія міжнародныя і мясцовыя арганізацыі ў розных краінах.

Раней спыніла кансультацыі пацярпелых ад хатняга гвалту няўрадавая арганізацыя «Гендэрныя пэрспэктывы», дзейнасьць якой канцэнтруецца на праблемах хатняга гвалту, дыскрымінацыі на рынку працы, гендэрнай роўнасьці.

Абедзьвюма ініцыятывамі апякуецца каманда пад кіраўніцтвам Ірыны Альхоўкі. Яна — нацыянальны каардынатар міжнароднай арганізацыі «Ля Страда» ў Беларусі і старшыня праўленьня міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «Гендэрныя пэрспэктывы».

14 ліпеня ў офіс аб’яднаньня заявіліся сілавікі і ўчынілі ператрус. Праз мэтанакіраваную атаку на грамадзянскую супольнасьць кіраўніцтва арганізацыі на няпэўны тэрмін прыпыніла гарачую лінію для пацярпелых ад хатняга гвалту, а сьледам і ў пытаньнях міграцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG