Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаго дамаглася Ціханоўская ў ЗША? Адказвае яе прадстаўнік у міжнародных справах


Сьвятлана Ціханоўская і дарадца прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна Джэйк Салівэн. Белы дом, Вашынгтон, 20 ліпеня 2020

Якія папярэднія вынікі візыту Сьвятланы Ціханоўскай у ЗША? Якой бачыцца мэта санкцыяў адносна Беларусі амэрыканскаму істэблішмэнту? Ці ёсьць нейкая камунікацыя паміж ЗША і лукашэнкаўскай камандай?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае кіраўнік Кабінэту Сьвятланы Ціханоўскай, яе прадстаўнік у міжнародных справах Валер Кавалеўскі.

Кавалеўскі

  • Практыка такая, што ў публічных паведамленьнях мы расказваем пра тое, што мы кажам нашым замежным суразмоўцам.
  • Вельмі лёгка інтэрпрэтаваць словы суразмоўцаў на сваю карысьць.
  • Таму мы пакідаем магчымасьць нашым суразмоўцам расказваць, што казалі яны.
Валер Кавалеўскі
Валер Кавалеўскі
  • Для мяне як прафэсійнага дыплямата была важна, як Сьвятлану Ціханоўскую ўспрымаў амэрыканскі істэблішмэнт, экспэрты, палітыкі, звычайныя амэрыканцы.
  • Гэта падмурак для выбудоўваньня адносінаў.
  • І гэта мала чым адрозьнівалася ад таго, што мы бачылі ў Эўропе: гэта і павага, і жаданьне дапамагчы, і вельмі моцны эмацыйны кантакт.
  • Гэта нам і было трэба, мы ехалі ў ЗША не для аднаразовых угодаў.
  • Мы маем справу з рэжымам, які ўкараніўся, і да яго трэба падыходзіць з розных бакоў — гэта ня толькі санкцыі.
  • Тон сустрэчаў быў цёплы і паважлівы.
  • Мы падкрэсьлівалі, што беларускі крызіс — гэта праблема ня толькі Беларусі.
  • Для нас мэты санкцыяў — спыніць рэпрэсіі, вызваліць палітвязьняў і пачаць дыялёг. Менавіта так мы можам прыйсьці да правядзеньня датэрміновых выбараў.
  • Лукашэнка і яго рэжым адмаўляюцца прызнаваць крызіс у краіне. А крызіс ёсьць, і ён паглыбляецца.
  • Па дзеяньнях людзей, па рэакцыі ўладаў мы бачым, што крызіс агульнанацыянальны.
  • Рэакцыя Лукашэнкі паказвае, што ён вельмі ня ўпэўнены ў сваіх сілах, у сваёй здольнасьці кантраляваць сытуацыю.
  • Для дыктатара такія паводзіны вельмі сымптаматычныя, яны паказваюць не яго сілу, а слабасьць.
  • Нашая задача праз санкцыі і дыпляматычны ціск прымусіць яго прызнаць, што ў краіне крызіс.
  • Калі мы пачуем ад кіраўніцтва краіны канстатацыю крызісу, то гэта першы крок да таго, каб яго вырашаць.
  • Санкцыі — гэта інструмэнт спыненьня рэпрэсіяў і сыгнал тым, хто пакуль ня трапіў пад санкцыі.
  • Гэта папярэджаньне ім, што і яны могуць трапіць у гэтыя санкцыйныя сьпісы.
  • Каб яны думалі, ці варта парушаць закон, ці варта чыніць злачынствы супраць беларусаў.
  • Пытаньне — Лукашэнка хоча прымусіць заходнія краіны адмовіцца ад санкцыяў, ці ён хоча зьнішчыць грамадзянскую супольнасьць Беларусі?
  • Гэтыя працэсы адбываюцца паралельна. Пратэст не спыняецца ані на дзень.
  • Санкцыі могуць быць балючыя, але эфэкт ад іх яшчэ не наступіў.
  • Для нас не прыярытэт адкрыцьцё адмысловага прадстаўніцтва Ціханоўскай у ЗША.
  • Тыя санкцыі, якія распрацоўваюць ЗША наўздагон Эўразьвязу, прымушаюць Лукашэнку ня спаць па начах.
  • Для ЗША прыярытэтам зьяўляюцца сувэрэнітэт і незалежнасьць Беларусі.
  • Яны гэта казалі зь першага дня, калі Беларусь абвясьціла пра сваю незалежнасьць.
  • Расея зьяўляецца адной з пагрозаў беларускаму сувэрэнітэту, калі яна прасоўвае свой інтэграцыйны парадак дня.
  • Дыялёг паміж ЗША і камандай Лукашэнкі ніколі не спыняўся, і гэта нармальна.
  • Дыпляматы павінны размаўляць, і дыпляматычныя каналы павінны заставацца адкрытымі.
  • Аб’ектыўна Лукашэнка, яго рэжым дэ-факта кантралюе сытуацыю ў краіне.
  • Мы можам называць гэта па-рознаму — кантроль, акупацыя, неяк інакш.
  • Злучаным Штатам трэба весьці такія камунікацыі, у тым ліку і каб даводзіць сваю занепакоенасьць практыкамі, якімі карыстаецца рэжым.
  • Я ня ведаю, наколькі высока гэтыя кантакты сягаюць, але яны дзейнічаюць увесь час.

Што было раней

  • 19 ліпеня Сьвятлана Ціханоўская правяла перамовы зь дзяржаўным сакратаром ЗША Энтані Блінкенам, намесьнікам дзяржсакратара Вікторыяй Нуланд і дарадцам Дзярждэпартамэнту ЗША Дэрэкам Шоле
  • 20 ліпеня Ціханоўская правяла ў Белым доме перамовы з Джэйкам Салівэнам – дарадцам прэзыдэнта Джо Байдэна па нацыянальнай бясьпецы.
  • На перамовах таксама прысутнічалі кіраўнік дэпартамэнту Ўсходняй Эўропы Нацыянальнай рады бясьпекі ЗША Крыс Сьміт, кіраўніца Рады па гендэрнай палітыцы адміністрацыі прэзыдэнта Джэніфэр Кляйн і амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр.
  • 22 ліпеня Ціханоўская сустрэлася з экс-дзяржсакратаркай ЗША Мадлэн Олбрайт, а таксама з кіраўніцай Агенцтва глябальных мэдыя ЗША (USAGM) Келай Чао.
  • 22 ліпеня прадстаўнікі міжпартыйнай групы Палаты прадстаўнікоў ЗША сустрэліся са Святланай Ціханоўскай.
  • У пасольстве Літвы ў ЗША прайшла сустрэча кокусу «Сябры Беларусі» – міжпартыйнай групы Палаты прадстаўнікоў ЗША, мэтай якой зьяўляецца прасоўваньне ў Беларусі дэмакратычных рэформаў (кокусамі ў ЗША называюць аб’яднаньні палітыкаў у тых або іншых формах).
  • Падчас канфэрэнцыі з удзелам Сьвятланы Ціханоўскай амэрыканскія палітыкі пацьвердзілі, што лічаць менавіта яе, а не Аляксандра Лукашэнку, рэальнай пераможцай прэзыдэнцкіх выбараў
  • 25 ліпеня Ціханоўская наведала катэдральны сабор Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў Брукліне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG