Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чыноўнікі аб умовах на Акрэсьціна: «Цяпер кожную інфармацыю трэба пераправяраць, вельмі шмат фэйкаў»


Камэра турмы на завулку Акрэсьціна ў Менску. Дакумэнтальнае фота, дасланае Праваабарончаму цэнтру «Вясна»

Журналісты «Народнай волі» спыталі чыноўнікаў і прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі, як спыніць катаваньні ў ізалятары на завулку Акрэсьціна.

Вось што яны адказалі:

Алег Румо, дырэктар дзяржаўнай установы «Менскі навукова-практычны цэнтар хірургіі, трансплянталёгіі і гематалёгіі», сябра Савету Рэспублікі:

«Я хвалююся пра здароўе ўсіх людзей. Усяго добрага, да пабачэньня».

Вадзім Гігін, дэкан факультэту філязофіі і сацыяльных навук БДУ:

«Прабачце, я сяджу на прыёме дакумэнтаў — сёньня апошні дзень. Вельмі шмат абітурыентаў, вялікі наплыў. Іншым разам патэлефануйце, я падумаю...»

Дзьмітры Брылёў, намесьнік начальніка ўпраўленьня ўзаемадзеяньня са сродкамі масавай iнфармацыi і рэдакцыйнай дзейнасьці — афіцыйны прадстаўнік Генэральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусі:

«Калі ўсё гэта сапраўды адпавядае рэчаіснасьці, то ў чалавека ніхто не адбіраў права паведаміць пра гэта праз інстытут скаргаў.

Мы, безумоўна, таксама адсочваем сродкі масавай інфармацыі, і магу падзякаваць вам за гэты маячок, зьвернем увагу. Але калі журналіст зьвяртаецца — гэта крыху ня тое. Цяпер кожную інфармацыю трэба пераправяраць, вельмі шмат фэйкаў. А закон аб зваротах грамадзян ніхто не скасоўваў, ён працуе. І той, хто канкрэтна пацярпеў, можа накіраваць зварот у адпаведныя органы. Іншае пытаньне, чаму не адпраўляе. Не жадае або няма падставаў? Трэба разьбірацца... Я, вядома, паведамлю пра гэта сваім калегам, якія нагляд ажыцьцяўляюць. Але і самі людзі павінны паказаць, калі, у які пэрыяд часу, што ім не далі, у чым канкрэтна парушаныя іх правы».

Пры гэтым людзі, якія выходзяць на волю з турэмных устаноў цягам некалькіх месяцаў, усьцяж скардзяцца на ўмовы ўтрыманьня зьняволеных з палітычных матываў. Іх трымаюць у перапоўненых камэрах, забіраюць пасьцель і нават матрасы, на падлогу выліваюць хлёрку, пазбаўляюць перадачаў.

26 ліпеня на электронную пошту праваабарончага цэнтру «Вясна» на ўмовах ананімнасьці даслалі фотаздымкі, зробленыя ў камэры Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсьціна ў Менску. На іх бачна, у якіх умовах трымаюць зьняволеных.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG