Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхары блякуюць подступы да палігону, дзе літоўскія ўлады плянуюць разьмясьціць мігрантаў


Група мігрантаў, затрыманых літоўскімі памежнікамі 20 ліпеня

Група людзей на аўтамабілях заблякавала подступы да палігону ў Рудніках, дзе літоўскія ўлады мяркуюць разьмясьціць мігрантаў, якія нелегальна перасеклі літоўскую мяжу зь Беларусі.

Пра гэта 26 ліпеня паведаміў сайт Delfi, спасылаючыся на кіраўніка Службы грамадзкай бясьпекі Літвы Рычардаса Поцюса. «Не прапускаюць грузавікі з намётамі ды іншым абсталяваньнем», — удакладніў Поцюс.

Раней у гэты самы дзень міністарка ўнутраных спраў Агне Білатайце паведаміла, што каля 1,5 тыс. іншаземцаў будзе разьмешчана на палігоне ў Рудніках (Салечніцкі раён) у намётавым мястэчку.

«Прынята рашэньне: цяпер намёты едуць на палігон у Руднікі, які ёсьць тэрыторыяй, паднагляднай Службе грамадзкай бясьпекі. Там дакладна будзе нескладана вырашыць пытаньні бясьпекі», — сказала яна журналістам.

  • На беларуска-літоўскай мяжы працягваецца міграцыйны крызіс. Агулам на мяжы зь Беларусьсю сёлета літоўскія службовыя асобы затрымалі больш за 2600 мігрантаў — у 32 разы больш, чым летась. Большасьць зь іх з краін Блізкага Ўсходу і Афрыкі. Літва абвінавачвае рэжым Аляксандра Лукашэнкі ў «гібрыднай атацы» — перапраўляньні мігрантаў з Іраку і Сырыі ў Беларусь, а потым дастаўляньні іх пад мяжу зь Літвой.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG