Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнту хімфаку БДУ Баярскаму чацьвёрты раз адмовілі ў зьмене меры стрыманьня


Арцём Баярскі

Студэнту хімічнага факультэту Белдзяржунівэрсытэту 20-гадоваму Арцёму Баярскаму з Горадні чацьвёрты раз адмовілі ў зьмене меры стрыманьня.

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Баярскі быў затрыманы 18 кастрычніка, адразу пасьля адбыцьця 25 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. У дачыненьні да яго была ўзбуджаная крымінальная справа і выстаўленыя абвінавачаньні паводле ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або кіраўніцтва такім фармаваньнем або яго структурным падразьдзяленьнем). Яму пагражае да сямі гадоў пазбаўленьня волі.

Студэнт заявіў свайму адвакату, што 24 сакавіка быў катаваны супрацоўнікамі МУС, якія змушалі яго прызнацца на відэакамэру ў адміністраваньні пабліку аднаго з «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў.

6 траўня праваабаронцы прызналі Баярскага палітвязьням.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG