Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна ня будзе весьці перамовы аб Данбасе ў Менску


Перамовы па Данбасе адбываліся ў менскім "Прэзыдэнт-гатэлі"

Дарадца ўкраінскай дэлегацыі ў трохбаковай кантактнай групе Аляксей Арастовіч заявіў, што Ўкраіна ня будзе пагаджацца на аднаўленьне вочнага фармату перамоваў па Данбасе ў Менску.

Пра гэта ён паведаміў ў эфіры праграмы «Вялікая Пятніца» на тэлеканале «Украіна 24», камэнтуючы адпаведную прапанову прадстаўніка Расеі ў трохбаковай кантактнай групе Барыса Грызлова.

«Украінская дэлегацыя кіруецца двума рэчамі. Па-першае, эпідэміялягічная сытуацыя не дазваляе нам ехаць у Менск, мы аддаем перавагу фармату відэаканфэрэнцыі. Па-другое, сытуацыя ў Беларусі, а менавіта тое, што мы не прызналі абраным прэзыдэнтам Лукашэнку. Гэта значыць, у такім стане ехаць у краіну і апэляваць да яе пасрэдніцкіх паслугаў было б вялікай памылкай», — заявіў Аляксей Арастовіч.

Сярод эўрапейскіх адрасоў, якія маглі б паслужыць перамоўнай пляцоўкай, ён назваў нэйтральныя краіны, якія не зьяўляюцца чальцамі NATO — напрыклад, Аўстрыя ці Швайцарыя. Свае паслугі таксама прапаноўвала Польшча.

Раней Аляксандар Лукашэнка выказаў упэўненасьць, што перанос сустрэчаў зь Менску ня пойдзе на карысьць мірнага ўрэгуляваньня і ў такім выпадку працэс можа зусім спыніцца.

Аднак кіраўнік украінскай дэлегацыі ў трохбаковай кантактнай групе Леанід Краўчук заявіў, што з прычыны глыбокага палітычнага крызісу Беларусь больш ня можа быць месцам перамоваў.

У сваю чаргу расейскі бок не дапускае зьмены перамоўнай пляцоўкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG