Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля ператрусу «Гендэрныя пэрспэктывы» спынілі кансультацыі пацярпелых ад хатняга гвалту


Старшыня праўленьня «Гендэрных пэрспэктываў» Ірына Альхоўка, архіўнае фота

Няўрадавая арганізацыя «Гендэрныя пэрспэктывы» пасьля візыту сілавікоў заявіла, што вымушана згортвае працу гарачай лініі для пацярпелых.

«Агульнанацыянальная гарачая лінія для пацярпелых ад хатняга гвалту прыпыняе сваю працу на нявызначаны тэрмін», — гаворыцца ў паведамленьні арганізацыі ў сацсетках.

Напярэдадні ў офіс аб’яднаньня заявіліся сілавікі і ўчынілі ператрус. Праз мэтанакіраваную атаку на грамадзянскую супольнасьць кіраўніцтва арганізацыі ня ведае, калі праваабарончая праца адновіцца ў ранейшым фармаце. Старшыня праўленьня «Гендэрных пэрспэктываў» — Ірына Альхоўка.

Дзейнасьць міжнароднай грамадзкай арганізацыі «Гендэрныя пэрспэктывы» акцэнтаваная на праблемах хатняга гвалту, дыскрымінацыі на рынку працы, гендэрнай роўнасьці.

Для папярэджаньня побытавых канфліктаў на базе плятформы працяглы час функцыянавала агульнанацыянальная гарачая лінія для пацярпелых ад хатняга гвалту (8-801-100-8-801). На гэты нумар за ўвесь час было звыш 15 тысяч тэлефанаваньняў.

Цяпер атрымаць інфармацыю аб прававой, сацыяльнай і псыхалягічнай дапамозе можна праз адмысловы чат-бот, які працуе ў мэсэнджары Telegram (@HelpHotlineBot).

Бот падкажа, як дзейнічаць у экстранай сытуацыі, дзе знайсьці прытулак пацярпелым, а таксама адрасы і тэлефоны арганізацый, куды зьвярнуцца ў розных рэгіёнах Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG