Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валянтэры сышлі ад турмы на Акрэсьціна пасьля ўчорашняй атакі на грамадзянскую супольнасьць


Родныя перадаюць перадачы затрыманым, якія знаходзяцца ў ізатятары на завулку Акрэсьціна. Менск, жнівень 2020 году

Пасьля ўчорашніх масавых ператрусаў і затрыманьняў у крымінальных справах беларускіх праваабаронцаў і актывістаў валянтэры не прыйшлі пад ізалятар часовага ўтрыманьня на завулку Акрэсьціна ў Менску.

«Думаем, вы і так бачылі апошнія навіны. У сувязі з гэтым на Акрэсьціна заўтра валянтэраў ня будзе. Калі ласка, паклапаціцеся пра перадачы загадзя самастойна», — напісалі яны ў сваім тэлеграм-канале @spiski_okrestina.

Чацьвер — адзіны дзень тыдня, калі на Акрэсьціна прымаюць перадачы (з 10:00 да 17:00). Выключэньне складаюць лекі, неабходныя затрыманаму, іх прымаюць штодня.

Інфармацыю, якая можа быць карыснай блізкім затрыманых (сьпіс рэчаў, якія дазволена перадаваць вязьням, узор заявы на перадачу і інш.), валянтэры сабралі тут.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG