Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Наша Ніва»: «Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі» — правакацыйны канал, кантраляваны спэцслужбамі


Тэлеграм-канал «АГСБ» (Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі), які беларускія ўлады прызналі экстрэмісцкім, быў створаны расейцам Дзянісам Хромавым, які жыве ў Нямеччыне.

Гэтак сьцьвярджае «Наша Ніва», падкрэсьліваючы, што ніякага дачыненьня да Беларусі Хромаў ня мае.

«Абсалютна ясна, што гэта чыстая правакацыя, — піша выданьне. — Адміністратары і мадэратары канала, сярод якіх, як у наступным выявілася, былі супрацоўнікі органаў, заахвочвалі ўдзельнікаў да актыўных дзеяньняў. Як выглядае, некаторыя беларусы, расчараваныя ў немагчымасьці спыніць беззаконьне мірным шляхам, ішлі раіцца аб далейшых дзеяньнях да Хромава і яго ананімных паплечнікаў, якія падказвалі, што трэба рабіць».

За датычнасьць да «АГСБ» затрымалі ўжо дзясяткі беларусаў, некаторых ужо судзяць. У СІЗА знаходзіцца і грамадзянін Расеі Ягор Дуднікаў, які агучваў паведамленьні і відэаролікі ў канале і чаце. Аляксандар Лукашэнка назваў арышты «антытэрарыстычнай апэрацыяй».

На паказаных у дзяржаўных СМІ кадрах «нападу на Рыгора Азаронка» Дзьмітры Сасноўскі выходзіць з машыны разам з «паплечнікам», які ўзброены пісталетам. Але ні твар паплечніка, ні яго імя не называюцца, хаця ён і выглядае галоўным у працэсе, адзначае «Наша Ніва».

У канале і ў чаце, адзначае «Наша Ніва», таксама «пасьлядоўна крытыкаваліся і дыскрэдытаваліся асноўныя фігуры дэмакратычнага руху — Сьвятлана Ціханоўская і яе каманда».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG