Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі затрымлівалі людзей і ў дзяржаўнае сьвята 3 ліпеня


Сілавікі ў Менску, архіўнае фота.

Прабавабаронцам вядома пра восем затрыманых 3 ліпеня.

Затрыманьні і ператрусы працягваліся і 3 ліпеня, калі ў Беларусі адзначаўся Дзень рэспублікі. Праваабарончы цэнтар «Вясна» сабраў інфармацыю пра затрыманых:

  • У Берасьці 3 ліпеня ў 18.15 гадзін былі затрыманыя сужэнцы Дзьмітрый і Юлія Велясьніцкія.
  • 3 ліпеня каля 17 гадзін у Століне затрымалі Паўла Рабешку. Па месцы ягонага жыхарства правялі ператрус, у якім прымалі ўдзел пяць супрацоўнікаў міліцыі. Яны канфіскавалі тэлефон, а самога Паўла затрымалі і зьвезьлі ў невядомым кірунку. Што стала падставай для прыезду сілавікоў, пакуль невядома.
  • Таксама 3 ліпеня затрымалі менчука Івана Лобырава. На лецішча, дзе ёг знаходзіўся, прыехалі супрацоўнікі ў масках, правялі ператрус без панятых і затрымалі мужчыну. У чым яго вінавацяць — невядома, нікога побач не было.
  • Каля 19:40 каля Дварца Спорту затрымалі Арцёма Цярэшку. «Падыйшлі „ціхары“ і бачыў, што пра нешта кажуць. Потым спытаў у яго, што такое. Ён адказаў, што для праверкі дакумэнтаў», — распавёў ягоны знаёмы. Па папярэдняй інфармацыі, на яго склалі пратакол па арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі) і зьмясцілі ў ІЧУ на Акрэсьціна.
  • Паведамляецца таксама пра затрыманьне Рамана Барышэўскага. Адміністрацыйны арышт за 15 лістапада забралі адбываць Дзіну Міхнавец.
  • Каля 16:30 зьнікла сувязь з сябрамі «Маладога фронту» Дзянісам Урбановічам і Арсеніем Чыжыкам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG