Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін паабяцаў далейшую падтрымку Лукашэнку, а той заявіў, што хоча абярнуць санкцыі на сваю карысьць


Уладзімір Пуцін

Пра падтрымку Аляксандра Лукашэнкі ва ўмовах санкцый Эўразьвязу, Вялікай Брытаніі, Канады і ЗША заявіў кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін.

Расея працягне дапамагаць Беларусі ва ўмовах «бесьперапыннага зьнешняга ціску». Пра гэта прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў на пленарным пасяджэньні VIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі, які праходзіць у онлайн-фармаце, інфармуе БелТА.

Пуцін падкрэсьліў, што Расея падтрымлівала і будзе падтрымліваць супрацьстаяньне Беларусі санкцыйным абмежаваньням, уведзеным Эўразьвязам.

«Лічым, што забарона на пастаўку ў краіны Эўразьвязу зь Беларусі шэрагу тавараў наносіць шкоду інтарэсам бізнэсу і звычайным грамадзянам. Вось пра што трэба было б падумаць тым, хто чыніць такія дзеяньні», — параіў Пуцін.

У сваю чаргу, Лукашэнка сказаў, што «Беларусь паспрабуе, як і Расейская Фэдэрацыя, калі супраць яе ўвялі санкцыі, ня проста выстаяць, а выкарыстаць іх». Рабіцца гэта будзе ва ўзаемадзеяньні з Расеяй.

Лукашэнка назваў санкцыі Захаду спробай «накласьці лапу» на рэсурсы Беларусі і Расеі.

«Санкцыі — гэта нахабныя спробы ліквідаваць эканамічных канкурэнтаў і накласьці лапу на чалавечыя і матэрыяльныя рэсурсы ў нашых дзяржавах. Захад накіраваны на стрымліваньне разьвіцьця, зрыў інтэграцыйных праектаў і зьмену курсу беларускай дзяржавы. І ня толькі беларускай. Таму асаблівае значэньне набываюць мацаваньне адзінства і пашырэньне супрацоўніцтва», — адзначыў ён на форуме рэгіёнаў, падзякаваўшы прэзыдэнту Расеі і ўсяму расейскаму народу «за падтрымку ў барацьбе за захаваньне сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі».

«Мы бачым, якія высілкі прыкладае кіраўніцтва Расеі, каб захаваць далікатны балянс сілаў на плянэце. На жаль, на калектыўным Захадзе, у Вашынгтоне і Брусэлі, не заўсёды хочуць чуць канструктыўныя прапановы. Нашы апанэнты тармозяць разумныя, пазытыўныя ініцыятывы і правакуюць новыя крызісы. Па сутнасьці, наўмысна руйнуецца архітэктура бясьпекі, створаная пасьля Другой сусьветнай вайны, за якую мы заплацілі каля 30 мільёнаў жыцьцяў савецкіх людзей», — падсумаваў Лукашэнка.

На яго думку, лідэры заходняга сьвету зрабілі стаўку на сілу: адкрыта ўмешваюцца ва ўнутраныя справы сувэрэнных дзяржаў, пастаянна мяняюць правілы гульні, ігнаруючы базавыя дамоўленасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG