Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ ня хоча караць беларусаў за Лукашэнку


Наколькі небясьпечныя для Эўразьвязу контрасанкцыі афіцыйнага Менску? Што азначае рашэньне Брусэлю не падвышаць для беларусаў цану шэнгенскіх візаў? Ці кампэнсуе Расея Лукашэнку страты ад сэктаральных санкцыяў?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае дырэктар у пытаньнях дасьледаваньняў цэнтру Eurasian States in Transition, экспэрт міжнароднай ініцыятывы iSANS Андрэй Елісееў.

Елісееў

  • Контрасанкцыі Менску не былі неспадзяванкай, беларускія ўлады яшчэ напрыканцы мінулага году казалі пра магчымасьць такіх наступстваў.
  • Нельга сказаць, што гэтыя контрасанкцыі нанясуць Эўразьвязу і яго грамадзянам вялікую шкоду.
  • Беларускія ўлады могуць пайсьці на экспрапрыяцыю заходняга бізнэсу ў Беларусі.
Андрэй Елісееў
Андрэй Елісееў
  • Пакуль Менск зрабіў толькі сымбалічныя крокі.
  • Ня выключана, што амбасадары краінаў ЭЗ на знак салідарнасьці з кіраўніком прадстаўніцтва ЭЗ у Менску ад’едуць на кансультацыі ў свае сталіцы.
  • Але Эўразьвязу цяпер пажадана мець сваіх дыпляматаў у Менску, каб сачыць за сытуацыяй.
  • Слушная і добрая заява ЭЗ — што нягледзячы на тое, што афіцыйны Менск прыпыняе дамову аб рэадмісіі, Брусэль не падвышае цану на шэнгенскія візы для беларусаў.
  • У дамове аб лібэралізацыі візавага рэжыму не гаворыцца, што яна аўтаматычна скасоўваецца, калі беларускі бок не выконвае свае абавязкі ў межах дамовы.
  • Удзел Беларусі ва «Ўсходнім партнэрстве» быў самы слабы.
  • У эканамічнай і гандлёвай сфэрах адносіны паміж Беларусьсю і Эўразьвязам дагэтуль рэглямэнтуюцца дамовай 1989 году паміж СССР і Эўрапейскай эканамічнай супольнасьцю, папярэдніцай Эўразьвязу.
  • Застануцца праграмы, якія не зьвязаныя зь беларускай дзяржавай, скажам, праграмы студэнцкіх абменаў, для ўдзелу ў якіх не патрэбны дазвол адміністрацыі ўнівэрсытэтаў.
  • Беларусь — вельмі нязначная краіна з гледзішча нелегальнай міграцыі.
  • Праз усходнія межы Эўразьвязу (зь Беларусьсю, Украінай і Расеяй) за год перабіраецца такая ж колькасьць мігрантаў, як праз паўднёва-ўсходнюю і паўднёвую мяжу за дзень.
  • Каб істотна павялічыць гэты паток, Беларусь павінна неяк штучна і актыўна гэты працэс падбухторваць.
  • Тэарэтычна празь Беларусь могуць у вялікай колькасьці трапляць жыхары цэнтральнаазіяцкіх краінаў ці Чачні, а не такіх, як Ірак, адкуль у Беларусь трэба ляцець самалётам.
  • Павелічэньне нелегальнай міграцыі зь Беларусі, пра якое кажа Літва, — гэта ня тыя лічбы, якія могуць напалохаць Эўразьвяз, гэта драбяза ў параўнаньні з патокам 2015–2016 году.
  • Калі беларускія ўлады будуць працягваць гэтую палітыку, Эўразьвяз дасьць адказ на гэтую «мілітарызацыю міграцыі».
  • Беларускія ўлады зробяць сабе толькі горш.
  • Лукашэнка будзе зацягваць працэс інтэграцыі з Расеяй, каб абмяняць інтэграцыю на прызнаньне Масквой новай Канстытуцыі.
  • Ён бы хацеў перанесьці падпісаньне новых інтэграцыйных пагадненьняў на наступны год, на час пасьля канстытуцыйнага рэфэрэндуму ў Беларусі.
  • З прычыны моцных эканамічных санкцыяў ЭЗ час пачынае гуляць супраць Лукашэнкі.
  • Пагаршэньне эканамічнага становішча можа адбыцца да правядзеньня рэфэрэндуму аб Канстытуцыі.
  • Санкцыі ЭЗ падвышаюць для Расеі выдаткі на падтрымку Беларусі.
  • Але Крэмль наўрад ці будзе браць пад увагу грашовыя калькуляцыі адносна Беларусі.
  • Лукашэнку выгадная дэстабілізацыя ў Расеі, каб «абкарнаць» інтэграцыйную дамову.

Што было раней:

  • У адказ на санкцыі Эўразьвязу МЗС Беларусі заявіў пра некалькі крокаў:
  • Беларусь прыпыняе свой удзел у ініцыятыве ЭЗ «Усходняе партнэрства».
  • Беларусь пачынае рэалізацыю працэдуры прыпыненьня дзеяньня Пагадненьня аб рэадмісіі з ЭЗ.
  • Беларусь забараніла ўезд у краіну асобам з ЭЗ, якія садзейнічалі ўвядзеньню санкцый.
  • МЗС адклікала сталага прадстаўніка Беларусі пры ЭЗ для кансультацый і рэкамэндавала сталаму прадстаўніку ЭЗ у Менску выехаць для кансультацый у Брусэль.
  • Цана шэнгенскай візы для беларусаў ня зьменіцца. Пра гэта заявіла прэсавая прадстаўніца замежнапалітычнай службы ЭЗ Набіла Масралі. Паводле яе, ЭЗ робіць усё магчымае, каб празь дзеяньні рэжыму Лукашэнкі не апынуўся ў ізаляцыі беларускі народ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG