Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз: цана шэнгенскай візы для беларусаў ня зьменіцца


Пра гэта заявіла прэсавая прадстаўніца замежнапалітычнай службы ЭЗ Набіла Масралі. Паводле яе, ЭЗ робіць усё магчымае, каб ад дзеяньняў рэжыму Лукашэнкі ня быў ізаляваны беларускі народ.

«Рашэньне аб прыпыненьні дзеяньня пагадненьня аб рэадмісіі не азначае аўтаматычнага прыпыненьня дзеяньня пагадненьня аб спрашчэньні візавага рэжыму паміж ЭЗ і Беларусьсю ў адпаведнасьці з артыкулам аб прыпыненьні візавага рэжыму, — сказала Набіла Масралі брусэльскаму карэспандэнту Свабоды Рыкарду Юзьвяку. — Варта нагадаць, што пагадненьне аб спрашчэньні візавага рэжыму зьяўляецца адным з найбольш важных інструмэнтаў, якія мы маем для падтрыманьня моцных чалавечых сувязяў паміж ЭЗ і беларускім народам. Гэта застаецца асноўнай мэтай ЭЗ. Дзеяньні рэжыму Лукашэнкі ізалююць краіну, але мы робім усё магчымае, каб пры гэтым ня быў ізаляваны беларускі народ».

Дзякуючы спрашчэньню візавага рэжыму была зьменшаная цана шэнгенскай візы для беларусаў — з 80 да 35 эўра. З адказу Эўразьвязу вынікае, што яна застанецца такой і пасьля прыпыненьня Беларусьсю дзеяньня пагадненьня аб рэадмісіі.

28 чэрвеня МЗС Беларусі выклікаў кіраўніка Прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Менску Дырка Шубэля і заявіў, сярод іншага, аб прыпыненьні свайго ўдзелу ва «Ўсходнім партнэрстве» і пачатку рэалізацыі працэдуры прыпыненьня дзеяньня Пагадненьня аб рэадмісіі з ЭЗ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG