Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўнесьлі ў санкцыйны сьпіс міністра юстыцыі Беларусі Алега Сьліжэўскага


Алег Сьліжэўскі

Міністэрства фінансаў ЗША ўнесла ў санкцыйны сьпіс міністра юстыцыі Беларусі Алега Сьліжэўскага.

Адпаведнае рашэньне апублікаванае на сайце міністэрства.

Алег Сьліжэўскі ўжо ўваходзіць у санкцыйны сьпіс Эўразьвязу, куды яго ўнесьлі адразу пасьля выбараў як сябру ЦВК. У прычынах, празь якія ён патрапіў пад санкцыі, было зазначана:

«Парушэньні правілаў прэзыдэнцкіх выбараў падчас выбараў 2020 году, невыкананьне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасьці і празрыстасьці выбараў, фальсыфікацыя вынікаў выбараў, адхіленьне на ўяўных падставах ад выбарчай кампаніі апазыцыйных кандыдатаў, стварэньне абмежаваньняў для назіральнікаў на выбарчых участках, перадузятае фармаваньне выбарчых камісіяў».


Ён таксама быў у санкцыйных сьпісах ЗША і Эўразьвязу, уведзеных пасьля выбараў 2006 году ў шэрагу «ўрадоўцаў, адказных за фальшаваньне леташніх прэзыдэнцкіх выбараў і разгон акцыяў апазыцыі». На той час ён быў начальнікам упраўленьня грамадзкіх аб’яднаньняў Міністэрства юстыцыі.

Але, фігуруючы ў сьпісе службовых асобаў, на якіх распаўсюджваліся візавыя санкцыі Эўразьвязу і ЗША, у сакавіку 2007-га Алег Сьліжэўскі наведваў Вену ў складзе беларускай дэлегацыі на нарадзе па чалавечым вымярэньні АБСЭ. У Вене ён тады расказваў пра інтэнсіўнае разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі — пра 2000 зарэгістраваных грамадзкіх аб’яднаньняў, 17 палітычных партыяў, вялікую колькасьць прафсаюзаў.

У інтэрвію Свабодзе Алег Сьліжэўскі ў 2008-м так камэнтаваў, што знаходзіцца ў санкцыйным сьпісе: «Тое, што гэтыя санкцыі ўвялі, ніяк не паўплывала на маё жыцьцё. Таму я да гэтага абыякава стаўлюся».

  • На мінулым тыдні ЗША ўвялі санкцыі супраць 16 грамадзян Беларусі і 5 установаў.
  • Сярод установаў пад санкцыямі, сярод іншых, апынуліся Камітэт дзяржаўнай бясьпекі, Галоўнае ўпраўленьне па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй, Міністэрства ўнутраных спраў.
  • У сьпісе грамадзян, якія трапілі пад санкцыі ЗША, у прыватнасьці: Іван Тэртэль — старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі, Андрэй Швед — генэральны пракурор, Натальля Эйсмант — прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG