Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Калі ўлада Беларусі будзе нарывацца, яна і нарвецца». Каму пашкодзяць менскія контрасанкцыі?


Які эфэкт будуць мець захады, зробленыя Менскам у адказ на санкцыі ЭЗ? Ці ўзарвуць беларускія ўлады міграцыйную бомбу ля межаў Эўразьвязу? Чым Масква ўзнагародзіць Лукашэнку за прыпыненьне сяброўства Беларусі ва «Ўсходнім партнэрстве»?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў «Праскім акцэнце» адказваюць доктар палітычных навук, кіраўнік інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч і палітычны аналітык Валер Карбалевіч.

Казакевіч

  • Прынятыя контрасанкцыі не выглядаюць сур’ёзнымі.
  • Рэальна адказаць Эўразьвязу Беларусь ня можа — з прычыны малой эканамічнай і палітычнай вагі.
  • Варта адзначыць: Беларусь прыпыняе свой удзел ва «Ўсходнім партнэрстве», але не выходзіць зь яго.
Андрэй Казакевіч
Андрэй Казакевіч
  • Калі чытаць, што пішуць мэдыя ў Эўропе, што гавораць палітыкі і інтэлектуалы, — там настрой непрымірымы.
  • Там лічаць, што «чырвоная мяжа» была пяройдзеная.
  • Эўразьвяз часта сустракаецца з аўтарытарнымі лідэрамі, якія спрабуюць накінуць яму свае правілы.
  • Цяпер ЭЗ зразумеў, як трэба ім адказваць.
  • Нешта падобнае рабіў турэцкі лідэр Эрдаган пасьля 2015 году, калі адчыняў мяжу для мігрантаў у Эўропу.
  • Эўразьвяз не выкарыстоўваў і малой долі таго, што ён можа зрабіць рэжыму ў Беларусі.
  • І калі беларуская ўлада будзе нарывацца, то яна і нарвецца.
  • На адказ Менску ЭЗ адкажа ўзмацненьнем ціску.
  • У 2009 годзе Расея сапраўды пераймалася, калі Беларусь уступіла ва «Ўсходняе партнэрства».
  • Але потым сфармаваўся досьвед удзелу Беларусі ў гэтай ініцыятыве, ён быў вельмі абмежаваны.
  • Я разглядаю прыпыненьне сяброўства ва «Ўсходнім партнэрстве» як сымбалічны крок.
  • Мяркую, што і Расея будзе гэта разглядаць гэтак жа.

Карбалевіч

  • «Усходняе партнэрства» было інструмэнтам канкурэнцыі Эўразьвязу за рэгіён Усходняй Эўропы.
  • Для Беларусі гэта быў інструмэнт шматвэктарнай палітыкі, прылада балянсаваньня паміж Усходам і Захадам.
  • Расея была незадаволеная тым, што Беларусь туды ўступіла.
Валер Карбалевіч
Валер Карбалевіч
  • Але шматвэктарная палітыка «загінула сьмерцю храбрых».
  • Рэальна Беларусь страчвае некалькі мільёнаў эўра ў межах «Усходняга партнэрства».
  • Прыпыненьне пагадненьня аб рэадмісіі азначае вяртаньне да дарагіх шэнгенскіх візаў — з 35 эўра да 85 эўра.
  • Беларускія ўлады зрабілі чарговы «падарунак» беларусам, гэта ізноў «бамбаваньне Варонежу».
  • Чаму канфлікт наконт мігрантаў адбываецца на мяжы зь Літвой, а ня з Польшчай? Хоць з Польшчай мяжа даўжэйшая, а адносіны такія ж кепскія.
  • Бо мяжа з Польшчай значна лепш абсталяваная, гэта яшчэ савецкая мяжа «на замку».
  • ЭЗ проста будзе лепш абсталёўваць мяжу.

Што было раней

У адказ на санкцыі Эўразьвязу МЗС Беларусі заявіў пра некалькі крокаў:

  • Беларусь прыпыняе свой удзел у ініцыятыве ЭЗ «Усходняе партнэрства».
  • Беларусь пачынае рэалізацыю працэдуры прыпыненьня дзеяньня Пагадненьня аб рэадмісіі з ЭЗ.
  • Беларусь забараніла ўезд у краіну асобам з ЭЗ, якія садзейнічалі ўвядзеньню санкцый.
  • МЗС адклікала сталага прадстаўніка Беларусі пры ЭЗ для кансультацый і рэкамэндавала сталаму прадстаўніку ЭЗ у Менску выехаць для кансультацый у Брусэль.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG