Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыянта, які забіў Джорджа Флойда, асудзілі на 22,5 года


Джордж Флойд

У ЗША былога паліцыянта Дэрэка Шовіна пакаралі 22 гадамі і 6 месяцамі зьняволеньня за забойства афраамэрыканца Джорджа Флойда ў траўні летась.

Пракуратура прасіла даць Шовіну яшчэ большы тэрмін — 30 гадоў.

Раней улады Мінэапаліса выплацілі сямʼі Флойда 27 мільёнаў даляраў.

25 траўня 2020 году Джордж Флойд купіў пачак цыгарэт у краме Мінэапаліса за, як палічыў прадавец, фальшывую 20-даляравую купюру. Флойд адмовіўся вяртаць цыгарэты, і прадавец выклікаў паліцыю. Паліцыянты надзелі на Флойда наручнікі і паспрабавалі пасадзіць яго ў машыну, але Флойд супраціўляўся. Тады Шовін стаў каленам на шыю Флойда і прастаяў так больш за дзевяць хвілін, нават калі мужчына перастаў рухацца. Празь нейкі час у шпіталі зафіксавалі сьмерць Флойда.

Гэтае здарэньне выклікала шматлікія пратэсты ў ЗША і іншых краінах за правы цемнаскурага насельніцтва і супраць сваволі паліцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG