Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэр Рыгі: «Сёньня я стаў ганаровым грамадзянінам вольнай Беларусі»


Марціньш Стакіс

Пра гэта напісаў у сябе ў Твітары мэр Рыгі Марціньш Стакіс.

Ён разьмясьціў у Твітары фота з самаробным «пашпартам» ганаровага грамадзяніна Беларусі, які яму падаравалі беларусы Латвіі. «Дзякуй за нечаканы і цудоўны падарунак – пашпарт, а таксама карціну зь бел-чырвона-белымі сьцягамі ў Рызе», – напісаў ён.

Падчас чэмпіянату сьвету па хакеі ў Латвіі мэр Рыгі замяніў афіцыйны чырвона-зялёны сьцяг Беларусі на бел-чырвона-белы, а калі старшыня Фэдэрацыі хакею выказаў пратэст, зьняў і сьцяг хакейнай фэдэрацыі. У Беларусі на яго завялі крымінальную справу, затым была ўзаемная высылка дыпляматаў Беларусі і Латвіі, а пасьля і Беларусі і Літвы, якая выказала салідарнасьць з Рыгай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG