Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За абразу Лукашэнкі менскі суд пакараў прымусовым лячэньнем у псыхіятрычным шпіталі


Такі від пакараньня актыўна прымянялі ў часы СССР.

Менчука судзілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • публічны паклёп на прэзыдэнта, учынены паўторна (ч. 2 арт. 367),
  • публічную абразу празыдэнта, учыненую паўторна (ч. 2 арт. 368),
  • абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369),
  • абразу судзьдзі (арт. 391).

Яму пагражала да 5 гадоў турмы. Але адмысловая камісія пастанавІла, што падсудны мае псыхічны разлад і не ўсьведамляў «фактычнага характару і грамадзкай небясьпекі сваіх дзеяньняў».

У выніку Кастрычніцкі раённы суд адправіў менчука на прымусовае лячэньне ў псыхіятрычны шпіталь, паведаміла пракуратура Менску.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG