Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адна крама нацыянальных тавараў зачыняецца пасьля ціску ўладаў


Тавары з крамы «Будзьма»

Невырашальныя праблемы менскай крамы «Будзьма» прывялі яе да закрыцьця — яна дапрацоўвае апошнія дні.

Крама тавараў з нацыянальным калярытам «Будзьма» працуе апошнія дні. Неўзабаве яна зачыніцца на няпэўны тэрмін, паведамілі ў краме. Зацікаўленых асобаў просяць замаўляць тавары з асартымэнту на сайце. Замовы прымаюцца да 23:59 чацьвярга 10 чэрвеня. Іх можна аформіць таксама па тэлефоне +375 (33) 367-36-10.

Забраць замову можна з панядзелка па пятніцу з 16:30 да 19:30 у пункце самавывазу па адрасе: Менск, вуліца Кнорына 6Б, творчая прастора VIR. Апошні дзень выдачы замоваў — 11 чэрвеня да 19:30. Таксама дзейнічае дастаўка кур’ерам па Менску і поштай па Беларусі ды за мяжу.

«Будзьма», як і шэраг іншых крамаў, якія прадавалі адзеньне з нацыянальнай сымболікай ці матывамі, сустрэла шматлікія перашкоды ў час выбарчай кампаніі 2020 году і пасьля сфальсыфікаваных выбараў.

Пасьля частых візытаў дзяржаўных органаў мусілі закрыцца ці зазналі сур’ёзныя цяжкасьці ў далейшай працы крамы «Князь Вітаўт», Symbal.by, «Росквіт», «Мой модны кут», Honar, Vokladki, БЧБ.бел, «Адметнасць», «Цудоўная крама», «Хамелеон», LSTR Adzieńnie, майстэрня Moj rodny kut і іншыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG