Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ByPol расказаў, хто затрымліваў Паўла Севярынца роўна год таму


Мацьвей Купрэйчык, ініцыятыва ByPol

Ініцыятыва былых беларускіх сілавікоў, якія звольніліся пасьля сфальшаваных выбараў 2020 году і гвалту, таксама раскрыла дэталі і імёны ўдзельнікаў разгону маршу жанчын, пабіцьця Мікіты Домрачава ды іншых выпадкаў гвалту ў Менску.

Прадстаўнік ByPol Мацьвей Купрэйчык расказаў падрабязнасьці, вядомыя ініцыятыве дэталі затрыманьня Паўла Севярынца, які ўжо год знаходзіцца ў зьняволеньні, а нядаўна быў асуджаны Магілёўскім абласным судом на 7 гадоў пазбаўленьня волі.

ByPol высьветліў, што затрымлівалі Севярынца 7 чэрвеня 2020 году байцы 15-га ўзводу 5-й апэратыўнай роты АМАП, якімі кіраваў маёр Максім Р. Сярод тых, хто затрымліваў палітыка, былі капітан Аляксей І. і старшы сяржант Канстанцін К.

Палітыка Паўла Севярынца, аднаго з сустаршыняў арганізацыйнага камітэту партыі «Беларускай хрысьціянская дэмакратыя», прызналі вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 2 арт. 293 КК) і прысудзілі 7 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Таксама ByPol раскрыў імёны тых, хто разганяў марш жанчын у Менску 19 верасьня 2020 году. Па зьвестках ініцыятывы, разгонам і затрыманьнямі на вуліцах Сурганава і Якуба Коласа займаўся 14 узвод 5-й апэратыўнай роты АМАП на чале зь лейтэнантам Ільлём Ш.

Акрамя таго, сталі вядомыя ўдзельнікі прапагандысцкага відэа, якое паказалі па дзяржаўных каналах і на якім супрацоўнікі АМАПу ў масках казалі, што нікога не баяцца і не пакінуць вуліцы Менску. Удалося ByPol выкрыць і ўдзельнікаў гвалтоўнага затрыманьня брата трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі Дар’і Домрачавай Мікіты.

У красавіку 2021 суд Чыгуначнага раёну Гомля прызнаў Telegram-канал ByPol экстрэмісцкім.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG