Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У NATO занепакоеныя ростам залежнасьці Беларусі ад Масквы


Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнберг

Паўночнаатлянтычны альянс занепакоены «ўсё большай залежнасьцю» Беларусі ад Расеі ў сувязі з апошнімі палітычнымі падзеямі. Пра гэта заявіў у інтэрвію нямецкай газэце Welt am Sonntag генэральны сакратар NATO Енс Столтэнберг.

Паводле ягоных слоў, саюз NATO гатовы ў выпадку надзвычайнай сытуацыі абараніць любую краіну, якая ўваходзіць у яго склад, ад пагрозаў зь Менску і Масквы. Што гэта за пагрозы, ён не ўдакладніў, але намякнуў на тое, што пад пагрозай можа быць тэрытарыяльная цэласьць самой Беларусі. «Мы бачылі, што Расея груба парушыла тэрытарыяльную цэласьць такіх краінаў, як Украіна, Грузія і Малдова», — сказаў ён.

Столтэнберг падкрэсьліў, што альянс NATO па-ранейшаму гатовы да дыялёгу з Расеяй, і адзначыў, што NATO зьяўляецца абарончым па сваёй сутнасьці.

Краіны — суседзі Беларусі і Расеі — Польшча, Літва і Латвія — выступаюць з найбольш жорсткімі сярод краінаў NATO заявамі ў дачыненьні як да Масквы, так і да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, патрабуючы жорсткіх санкцый супраць Менску ў сувязі з масавымі парушэньнямі правоў чалавека. Занепакоенасьць у сувязі са збліжэньнем Менску і Масквы выяўляла таксама Ўкраіна.

Сытуацыя вакол Беларусі яшчэ больш абвастрылася пасьля прымусовай пасадкі ў Менску 23 траўня самалёта авіякампаніі Ryanair. Гэты інцыдэнт многія краіны Захаду лічаць «паветраным пірацтвам» з мэтай арышту апазыцыйнага блогера Рамана Пратасевіча. Столтэнберг пацьвердзіў, што сытуацыя ў Беларусі будзе абмяркоўвацца на саміце NATO, які неўзабаве мае адбыцца ў Бруселі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG