Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якія краіны купляюць у Беларусі стратэгічныя экспартныя тавары?


На фоне абвастрэньня стасункаў Беларусі і Эўразьвязу Свабода паглядзела, якія краіны набываюць стратэгічныя для беларускага экспарту прадукты.

Нафтапрадукты

Гэта стратэгічны для Беларусі тавар нумар адзін. Нафту Беларусь купляе ў Расеі, перапрацоўвае і прадае нафтапрадукты ў краіны Эўропы. Са студзеня па сакавік Беларусь прадала нафтапрадуктаў больш як на мільярд даляраў.

Ва Ўкраіну за студзень—сакавік Беларусь прадала нафтапрадуктаў на 413 мільёнаў даляраў. У краіны ЭЗ на 550 мільёнаў. Гэта вынікае з дадзеных Белстату.

Найбольш нафтапрадуктаў Беларусь прадала ў Нідэрлянды (на $431 млн), Польшчу (на $55 млн) і ў Вялікую Брытанію (на $39 млн). Яшчэ Беларусь прадае дыстыляты (таксама прадукт з нафты). За студзень—сакавік дыстылятаў экспартавалі на 289 мільёнаў даляраў, асноўныя пакупнікі — Украіна, Нідэрлянды, Расея.

Калійныя ўгнаеньні

Гэта другі стратэгічны для Беларусі тавар. За студзень—сакавік Беларусь экспартавала калійных угнаеньняў на 609 мільёнаў даляраў. Найбольш у Бразылію (на $96 млн), Кітай (на $85 млн), ЗША (на $75 млн) і Індыю (на $59 млн).

Азотныя ўгнаеньні

Трэці стратэгічны экспартны тавар — азотныя ўгнаеньні. За студзень-сакавік Беларусь экспартавала гэтага тавару на 37,3 мільёна даляраў. Найбольш ва Ўкраіну(на $14 млн), Францыю(на $11 млн) і Нідэрлянды (на $5 млн).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG