Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка пра чырвона-зялёную краіну


Героі Лявона Вольскага ўражаныя паўсюдным фарбаваньнем у чырвона-зялёныя колеры афіцыйнага сьцяга і плянаваным чырвона-зялёным салютам.

Разам:
Чырвань, зелень, чырвань, зелень, чырвань, зелень, чырвань, зелень, чырвань, зелень, чырвань, зелень будзе тут.

Саўка:
Всё красна-зялёным быць даўжно у нас –
Флагі і адзежда, цьвет ліца і глаз –
У-у, всё даўжно ў нас быць красна-зялёным!

Грышка:
Чырвона-зялёным будзе ўсё ў нас –
Сьлівы, апэльсіны, ківі, ананас –
У-у, будзе ўсё ў нас чырвона-зялёным.

Разам:
Трэба нам краіну ўсю
Чырваньню зялёнай заліць,
А прыйдуць хто пасьля, няхай яны,
Няхай спрабуюць адмыць.

Саўка:
Красны і зялёны – мой любімы цьвет!
Всем другім сацьвецьям гавару я: нет!
У-у, будзе ўсё ў нас красным і зялёным.

Грышка:
Хай злуецца вораг, хай бягуць гады,
Сьмела пафарбуем нашы гарады.
У-у, пафарбуем правільнаю гамай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG