Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патрыярх Кірыл перасьцярог начальнікаў ад тыраніі


Патрыярх Кірыл

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл у сваім пасланьні перад праваслаўным Вялікаднем перасьцярог «усялякіх начальнікаў» ад пераходу да тыраніі

Пра гэта паведамляе РБК.

«Я маю на ўвазе ўсіх. І царкоўную ўладу, і сьвецкую ўладу. І духавенства, і вернікаў. І ўсялякіх начальнікаў — вялікіх і малых. Выкананьне начальніцкіх функцыяў, якія патрабуюць у тым ліку часам абмежаваньня волі іншых, не можа суправаджацца асабістай ганарыстасьцю, тады ўлада робіцца тыраніяй», — сказаў патрыярх.

Патрыярх Кірыл адзначыў, што ў вернікаў ёсьць нямала перашкодаў і спакусаў на шляху да царквы, у тым ліку «спакуса ўладай». Ён дадаў, што царква павінная пазьбягаць удзелу ў палітычнай барацьбе, якая робіцца фактарам, які разьдзяляе народ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG