Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі будаваць БАМ і Транссіб будуць зэкі


Баракі БАМаўцаў у Тындзе

Фэдэральная служба выкананьня пакараньняў (ФСВП) Расеі падтрымала прапанову ўраду РФ прыцягваць асуджаных людзей да будаўніцтва Байкала-Амурскай магістралі (БАМ).

Стварэньне працоўных месцаў дазволіць зьняволеным раней вызваліцца зь месцаў пазбаўленьня волі, паведаміла ТАСС Алена Карабкова, начальнік Упраўленьня арганізацыі выкананьня пакараньняў, не зьвязаных з ізаляцыяй асуджаных ад грамадзтва.

Паводле яе, закон дазваляе ўжываць да людзей, асуджаных на пазбаўленьне волі, больш мяккі від пакараньня — прымусовую працу. Зьняволеныя, якія атрымалі станоўчыя характарыстыкі, могуць хадайнічаць аб замене віду пакараньня пасьля таго, як яны адбылі частку тэрміну ў калёніі. Карабкова адзначыла, што ў рэгіёнах Расеі, дзе праходзіць БАМ, пра гэта могуць хадайнічаць больш як 11 тысяч зьняволеных.

Неназваная крыніца ТАСС у ФСВП выказала зьдзіўленьне, што прапанову стварыць працоўныя месцы для асуджаных на БАМе параўноўваюць з Бамлагам — папраўча-працоўным лягерам, які ўваходзіў у 1930-я гады ў сыстэму ГУЛАГ НКВД. Паводле крыніцы, з чалавекам, асуджаным на прымусовыя работы, заключаюць працоўную дамову, а ў законе прапісаныя ўмовы пражываньня ў інтэрнаце, які будуе прадпрыемства.

  • 26 красавіка газэта «Коммерсант» паведаміла са спасылкай на крыніцы, што ўрад загадаў Мінтрансу, ФСВП і Расейскай чыгунцы вывучыць, наколькі магчыма прыцягнуць асуджаных людзей да будаўніцтва інфраструктурных аб’ектаў БАМу і Транссібу. Газэта сьцьвярджала, што будаўніцтва БАМу, разьлічанае да 2030 году, празь недахоп мігрантаў і маштаб працы адчувае востры брак кадраў — на будоўлі занятыя пяць тысяч зь неабходных 15 тысяч.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG