Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандрацьеў зноў узначаліў футбольную зборную Беларусі пасьля адстаўкі Мархеля


Георгі Кандрацьеў

Беларуская фэдэрацыя футболу хутка знайшла замену былому галоўнаму трэнэру нацыянальнай зборнай Міхаілу Мархелю. Напярэдадні той падаў у адстаўку пасьля паразы 0:8 ад каманды Бэльгіі ў рамках адборачнага турніру да чэмпіянату сьвету – 2022.

Абавязкі галоўнага тэнэра будзе выконваць Георгі Кандрацьеў, для якога гэта другое падобнае прызначэньне: цягам 2012–2014 гадоў адмысловец ужо ўзначальваў зборную Беларусі. Да апошняга часу ён займаў пасаду асыстэнта галоўнага трэнэра.

«6 красавіка па выніках сустрэчы з кіраўніцтвам Беларускай фэдэрацыі футболу Георгі Кандрацьеў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнэра нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь. Спэцыяліст будзе кіраваць камандай падчас чэрвеньскіх таварысцкіх матчаў супраць Азэрбайджану і Сьера Леонэ», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні арганізацыі.

У 2011 годзе моладзевая зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Георгія Кандрацьева заваявала бронзавыя мэдалі чэмпіянату Эўропы (U-21) і ўпершыню ў гісторыі трапіла на Алімпійскія гульні.

У асабістым актыве Георгія Кандрацьева тытул чэмпіёна СССР 1982 году ў складзе каманды «Дынама» (Менск), таксама выступаў за зборную Савецкага Саюзу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG