Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз расейскія парты экспартавалі на чвэрць больш беларускіх нафтапрадуктаў, чым плянавалі, — Мішусьцін


Порт Прыморск у Ленінградзкай вобласьці Расеі

Як паведамляе ТАСС, пра гэта заявіў сёньня прэм’ер Расеі Міхаіл Мішусьцін на ўрадавай нарадзе. Паводле яго, пастаўкі на чвэрць перавышаюць заплянаваныя.

У пачатку году Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь у адказ на санкцыі і палітыку Літвы спыніць экспарт нафтапрадуктаў празь літоўскія порты і перанакіруе пастаўкі на расейскія порты.

5 сакавіка гэтыя пастаўкі праз Расею пачаліся. Напрыканцы лютага 2021 году міністры транспарту Беларусі і Расеі падпісалі пагадненьне аб перавалцы 9,8 мільёнаў тон грузаў праз расейскія парты на працягу трох гадоў.

У 2020 годзе літоўская транспартная кампанія LTG Cargo перавезла 2 мільёны тонаў грузаў «Беларускай нафтавай кампаніі» (БНК) — нафты і нафтапрадуктаў, для экспарту праз Клайпедзкі порт.

Пры гэтым у цэлым беларускі экспарт нафтапрадуктаў у 2020 году ў цэнавым вымярэньні зьнізіўся ўдвая ў параўнаньні з 2019 годам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG