Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп можа вярнуцца ў сацсеткі з уласнай плятформай


Дональд Трамп

Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп праз два-тры месяцы вернецца ў сацыяльныя сеткі са сваёй уласнай плятформай. Пра гэта заявіў дарадца Трампа ў інтэрвію Fox News.

Джэйсан Мілер адзначыў, што плятформа Трампа будзе буйной, набярэ дзясяткі мільёнаў карыстальнікаў і цалкам зьменіць правілы гульні. Іншыя падрабязнасьці дарадца не раскрыў.

Акаўнты Трампа ў сацсетках, уключаючы YouTube, Facebook і Twitter, былі заблякаваныя пасьля штурму Капітолія 6 студзеня радыкальнымі прыхільнікамі экс-прэзыдэнта. Яны спрабавалі сарваць паседжаньне Сэнату па зацьвярджэньні суперніка Трампа дэмакрата Джо Байдэна на пасаду прэзыдэнта ЗША. Сацсеткі палічылі, што апублікаваныя паведамленьні былога прэзыдэнта маглі справакаваць гвалт.

У лютым сэрвіс мікраблогаў Twitter пацьвердзіў пажыцьцёвае блякаваньне акаўнта Трампа, нават калі ён зноў будзе балятавацца на пасаду прэзыдэнта і пераможа на выбарах.

Былы прэзыдэнт назваў рашэньне сацсетак цэнзурай. Блякаваньне акаўнтаў Трампа раскрытыкавалі ў Эўразьвязе. Улады ЭЗ адзначылі, што такія дзеяньні могуць пагражаць свабодзе слова.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG