Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якая Канстытуцыя патрэбная Беларусі — дыскутуюць Баграцоў і Пастухоў


2011 год. Маўклівыя пратэсты. Менск.

Чыю палітычную волю увасабляе праект Канстытуцыі Ціханоўскай-Лябедзькі? Якая пазыцыя наконт гэтага праекту іншых суб’ектаў палітычнага працэсу? Якія паўнамоцтвы павінен мець прэзыдэнт Беларусі? Наколькі ўдалая фармулёўка, у якой праект вырашае пытаньне статусу моваў у дзяржаве?

Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць юрыст, былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду Міхаіл Пастухоў і ІТ-прадпрымальнік, чалец Каардынацыйнай Рады Максім Баграцоў.

Баграцоў

  • Палітыкі прыходзяць і сыходзяць, а экспэрты, такія як Міхаіл, застаюцца.
  • У нас ёсьць улада, абсалютна зразумела якая. Ніхто нашую Канстытуцыю не чакае. І сёньня няма ніякай каардынацыі паміж канстытуцыйным працэсам, абвешчаным Лукашэнкам, і тым, што рабіла група пад кіраўніцтвам Лябедзькі.
  • Праект, распрацаваны пад кіраўніцтвам Лябедзькі — гэта прадмет абмеркаваньня, гэта не фінальны варыянт штабу Ціханоўскай.
  • У розных групаў будуць розныя падыходы жа шэрагу пытаньняў, скажам, да сьмяротнага пакараньня ці да бел-чырвона-белага сьцягу.
  • З самай добрай Канстытуцыяй можа спалучацца кепскае праваўжываньне.
  • Я чуў, што Канстытуцыя 1994 году ў значнай ступені запазычыла прынцыпы Канстытуцыі ЗША.
  • Але важная ня толькі літара закону, Канстытуцыі, але і каштоўнасьці насельніцтва.
  • У ЗША за 26 гадоў былі прэзыдэнты Клінтан, Буш, Абама, Трамп, вось зараз Байдэн, а ў нас увесь гэты час адзін Лукашэнка.
  • Я ўпэўнены, што сёньня беларускі народ патрабуе, каб у краіне панавалі дэмакратычныя прынцыпы, каб парлямэнт меў рэальную ўладу.
Максім Баграцоў
Максім Баграцоў
  • У апытаньні «Голасу» наконт прынцыпаў Канстытуцыі ўзялі ўдзел прыкладна 500 тысячаў чалавек.
  • Самыя вялікія супярэчнасьці былі наконт пытаньня аб статусе моваў.
  • Гэта зрэз меркаваньня ладнай часткі насельніцтва Беларусі.
  • Канстытуцыя павінная ўключаць у сябе палажэньні, якія нас абʼядноўваюць.
  • Тыя, хто прыняў удзел у галасаваньні на «Голасе» — гэта пратэстная аўдыторыя.
  • За дзьве дзяржаўныя мовы прагаласавалі 82%, за дзяржаўнасьць адной беларускай мовы — 17%.
  • Давайце не ўцягваць у палітыку тыя пытаньні, якія нас разьядноўваюць, а не абʼядноўваюць.
  • Трэба зрабіць так, каб чалавек, які гаворыць па-беларуску, не адчуваў сябе ў Беларусі чужым. Але ня трэба рабіць чужымі астатніх.
  • Беларуская мова не павінная быць дыскваліфікаваная, павінная быць магчымасьць камунікаваць зь дзяржаўнымі органамі на беларускай мове.
  • Але фактычна большая частка насельніцтва краіны сёньня камунікае на расейскай.
  • Такія пытаньні ўводзяць нас ад асноўных пытаньняў парадку дня — дэмакратыі і дабрабыту.

Пастухоў

  • Я чалец грамадзкай канстытуцыйнай камісіі, я намесьнік старшыні камісіі — Мечыслава Грыба, Анатоль Лябедзька таксама быў намесьнікам старшыні.
  • У далейшым нашыя падыходы разышліся, я быў за тое, каб вярнуць Канстытуцыю 1994 году, на яе аснове правесьці выбары ў парлямэнт — Вярхоўны Савет.
  • Лябедзька, як прадстаўнік Ціханоўскай, выступіў за тое, каб падрыхтаваць новую Канстытуцыю на базе Канстытуцыі 1994 году.
  • Я гэты падыход не падтрымаў.
  • Чальцы групы Лябедзькі кажуць, што калі іх прапановы будуць прынятыя, палітычная пабудова Беларусі будзе падобнай на Літву ці Польшчу.
  • З 26 паўнамоцтваў, якія меў прэзыдэнт паводле Канстытуцыі 1994 году, у праекце Лябедзькі пакінулі 23, па вялікім рахунку ўсе асноўныя паўнамоцтвы засталіся.
  • Пры рэалізацыі гэтага праекту Беларусь будзе заставацца моцнай прэзыдэнцкай рэспублікай.
  • Я аддаю перавагу інстытуту прэзыдэнта з вузкім колам паўнамоцтваў, якога можа абіраць парлямэнт.
Міхаіл Пастухоў
Міхаіл Пастухоў
  • Рэфэрэндум стаў інструмэнтам маніпуляцыі ў руках улады.
  • Але і цяпер група Лябедзькі выступае за прыняцьцё Канстытуцыі на рэфэрэндуме, гэта абсурд.
  • Канстутуцыю павінен прымаць парлямэнт.
  • Я выступаю супраць двухмоўя, дзяржаўнай мовай у Беларусі павінная быць адна беларуская мова.
  • Так было напісана і ў Канстытуцыі 1994 году, і ў дэклярацыі ад сувэрэнітэце, і ў законе аб мовах.
  • Кожны супрацоўнік дзяржапарату павінен валодаць беларускай мовай, расейская мова павінная застацца мовай міжнацыянальных зносінаў.
  • Гэтае пытаньне нельга адкладаць на будучыню, інакш беларуская мова можа адмерці.
  • Мы павінныя ратаваць беларускую мову.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG