Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГУБАЗіК выкрыў звыш 1000 дваровых чатаў. Адміністратарам найбольш «радыкальных» прыгразілі 10 гадамі турмы


Дваровы пратэст, ілюстрацыйнае фота

Супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС выявілі шэраг адміністратараў дваровых чатаў. Цяпер іх дзеяньням будзе дадзеная прававая ацэнка на прадмет «стварэньня або кіраўніцтва экстрэмісцкімі фармаваньнямі», паведамляе прэс-служба ведамства.

«Так званыя дваровыя чаты атрымалі сваё разьвіцьцё пасьля спыненьня масавых вулічных пратэстаў восеньню мінулага году. Выяўлена звыш тысячы такіх чатаў, больш за палову знаходзіцца ў Менску і Менскім раёне. Мы вылучылі найбольш радыкальныя, якія носяць экстрэмісцкі характар. Іх адміністратары будуць прыцягнутыя да адказнасьці», — гаворыцца ў заяве ГУБАЗіК.

Ня толькі адміністратарам, але і актыўным удзельнікам чатаў ГУБАЗіК паабяцаў даць «прававую ацэнку на прадмет стварэньня або кіраўніцтва экстрэмісцкімі фармаваньнямі». Законам за такія дзеяньні прадугледжана да 10 гадоў пазбаўленьня волі (арт. 361-1 КК).

10 сакавіка сілавікі затрымалі сем актыўных удзельнікаў закрытага дваровага чату ў Маскоўскім раёне Менску дзякуючы сігналу «неабыякавых грамадзян», якія паведамілі пра яго «дэструктыўную скіраванасьць».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG