Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ унёс 17 беларусаў у пералік асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці. Хто гэта?


КДБ Беларусі

Сьпіс з абнаўленьнямі ў пераліку арганізацый і фізычных асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці, зьявіўся на сайце ведамства.

Усе дададзеныя 12 лютага 2021 году ў абноўлены сьпіс КДБ беларусы абвінавачваюцца паводле арт. 289 (акт тэрарызму) КК Беларусі. Усе яны адносяцца да «групы Аўтуховіча» і «групы Аліневіча». Гэта 5 жанчын і 12 мужчын. Ёсьць і цэлыя сем’і, піша Tut.by.

У сьпіс унесьлі тых, хто ўжо знаходзіцца пад вартай.

«Група Аўтуховіча»:

  • Мікалай Аўтуховіч
  • Павал Сава
  • Артур Папок
  • Ірына Гарачкіна
  • Сяргей Разановіч
  • Павал Разановіч
  • Любоў Разановіч
  • Ірына Мэльхер
  • Антон Мэльхер
  • Галіна Дзербыш
  • Віктар Сьнегур
  • Уладзімер Гундар
  • Вольга Маёрава

«Група Аліневіча»:

  • Ігар Аліневіч
  • Зьміцер Дубоўскі
  • Сяргей Раманаў
  • Дзьмітры Разановіч

28 кастрычніка мінулага году каля ўкраінскай мяжы затрымалі групу анархістаў у складзе чатырох чалавек — Ігар Аліневіч, Зьміцер Дубоўскі, Зьміцер Разановіч, Сяргей Раманаў. У іх нібыта знайшлі дзьве адзінкі агнястрэльнай зброі з боепрыпасамі, баявую ручную гранату, траўматычны пісталет і патроны да яго, халодная зброя і балёнчыкі зь пярцовым газам, форму і заплечнікі вайсковага ўзору, палаткі, сапэрную рыдлёўку, сякеру, ліхтары, ноўтбукі і пляншэты, GPS-трэкеры, відэарэгістратары, фотакамэру і іншае.

У КДБ лічаць, што «група Аліневіча» пасьпела зрабіць у Мазыры падпал аддзелу ДАІ і падпаліць машыны ля будынка пракуратуры ў Салігорску.

Пра затрыманьне «групы Аўтуховіча», дзяржаўныя СМІ расказалі ўвечары 8 сьнежня, яны паведамілі, што за падпаламі дома міліцыянта ў Ваўкавыску і падрывам аўтамабіля супрацоўніка міліцыі ў Горадні стаіць групоўка, якой кіраваў ваўкавыскі прадпрымальнік і актывіст Мікалай Аўтуховіч.

Спачатку крымінальная справа была заведзеная Сьледчым камітэтам паводле ч. 2 арт. 218 КК «Наўмыснае пашкоджаньне маёмасьці, зьдзейсьненае агульнанебясьпечным спосабам». Потым Генпракуратура перакваліфікавала яго на ч. 1 арт. 289 «Акт тэрарызму».

У сьпісе ёсьць яшчэ два беларусы — Сьцяпан Пуціла, заснавальнік папулярнага тэлеграм-каналу, прызнанага экстрэмісцкім рашэньнем суду, і Раман Пратасевіч, які быў яго галоўным рэдактарам. Цяпер яны знаходзяцца ў міждзяржаўным вышуку, а дакумэнты на іх афіцыйны Менск падаў у польскую пракуратуру.

Пратасевіча і Пуцілу абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў і групавых дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, — ст. 293, арт. 342, а таксама ў распальваньні сацыяльнай варожасьці (ч. 3 арт. 130) Крымінальнага кодэксу Беларусі.

Усе астатнія фігуранты пераліку — тэрарысты зь міжнародных сьпісаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG