Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня КДБ Тэртэль паабяцаў знайсьці «усіх памагатых фашыстаў», як гэта рабілі ягоныя папярэднікі


Усебеларускі народны сход. Менск, 11 лютага.

Старшыня Камітэту дзяржбясьпекі Іван Тэртэль выступіў на «Ўсебеларускім народным сходзе».

Старшыня Камітэту дзяржбясьпекі Іван Тэртэль заявіў, што летам і ўвосень беларускім уладам удалося спыніць няўдалую спробу мяцяжу і зьмены канстытуцыйнага ладу.

«Беларусь выстаяла ва ўмовах рэалізацыі самага жорсткага сцэнару. Але яшчэ ня час расслабляцца. На тэрыторыі шэрагу замежных дзяржаў сфармаваныя структуры, дзе канцэнтруюцца розныя авантурысты, прайдзісьветы і здраднікі. Гэтыя цэнтры працуюць найперш у Вільні і Варшаве.

Асобныя са змагароў пераступаюць чырвоныя лініі, зьвяртаючыся да тэрору. Як прыклад — дзейнасьць групаў Аўтуховіча і Аліневіча. Былі абсталяваныя схованкі са зброяй, зьнішчалася маёмасьць сілавікоў. Масавых ахвяраў удалося пазьбегнуць толькі дзякуючы спыненьню іх дзейнасьці».

Паводле Тэртэля, сілавыя структуры маюць усе рэсурсы, каб стварыць бясьпечныя ўмовы для жыцьця і працы грамадзянаў.

«Хацеў бы папярэдзіць, што мы будзем дзейнічаць жорстка. Нагадаю, што нашы бацькі і дзяды знаходзілі здраднікаў, саўдзельнікаў фашыстаў празь дзесяцігодзьдзі, дзе б яны ні знаходзіліся, і мы ад гэтай лініі ніколі не адступім», — заявіў старшыня КДБ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG