Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі і як пратэст робіцца рэвалюцыяй?


Менск, 16 жніўня 2020

Ці выклікалі пратэсты ў Беларусі пратэсты ў Расеі? Ці можна арганізаваць рэвалюцыю? Ці можа мірны пратэст адхіліць ад улады жорсткі рэжым?

Над гэтымі пытаньні ў «Праскім акцэнце» разважаюць гісторыкі: шэф-рэдактар часопіса Arche Алясандар Пашкевіч і палітычны аглядальнік расейскай службы Радыё Свабода Яраслаў Шымаў.

Пашкевіч

  • Пратэсты ў Расеі не былі выкліканыя пратэстамі ў Беларусі, там былі ўнутраныя прычыны.
  • Але, безумоўна, пратэсты ў Беларусі натхнілі апазыцыйна настроеных расейцаў выходзіць.
  • Ня выключана, што далей пратэсты распаўсюдзяцца на іншыя постсавецкія краіны, скажам на Казахстан.
  • Цяперашнія пратэсты ў Расеі я б параўноўваў хутчэй з нашымі «антыдармаедзкімі» пратэстамі 2017 году, чым зь леташнімі і цяперашнімі
  • Беларусь хіба не ўпершыню ў гісторыі не натхняецца нечым прыкладам, а натхняе іншыя народы і зьяўляецца ўзорам для іх.
  • У Расеі на пратэстах не ўзьнімалі і не ўзьнімаюць ні армянскіх, ні кіргіскіх сьцягоў, а бел-чырвона-белы сьцяг падымаюць.
  • Я апошнія месяцы правёў у Беларусі і магу дакладна сказаць, што ніякай вонкавай інсьпірацыі не было, як не было і лідэраў, выключна дзеля якіх людзі выходзілі на вуліцу.
  • Вылучэньне Ціханоўскай, Цапкалы, Бабарыкі было трыгерам, штуршком, але не прычынай і не рухавіком пратэстаў.
  • Гэта быў народны ўздым, які ішоў зьнізу, а ня зьверху.
Аляксандар Пашкевіч
Аляксандар Пашкевіч
  • У беларускіх пратэстах не было «правадырызму».
  • Пакуль беларускае грамадзтва грамадзтва не дасьпела да таго, каб ужываць гвалт да сілавікоў, яно настроенае і вясной працягваць мірныя пратэсты.
  • Улады робяць усё, каб народ быў настолькі раззлаваны, што можа ўзяцца і за калы.
  • Палітычная рэвалюцыя — гэта працэс, які сапраўды прыводзіць да кардынальных зьменаў у дзяржаўным ладзе.
  • Мы спадзяёмся, што ў нас будзе ня як ва Ўкраіне, дзе падзея гучна называлася рэвалюцыяй, а потым высьвятлялася, што ў тамтэйшай сыстэме нічога не мянялася.
  • Але ёсьць і рэвалюцыя, якая адбываецца ў сэрцах і галовах, рэвалюцыя сьвядомасьці. І ў гэтым сэнсе ў Беларусі рэвалюцыя адбылася.
  • Мы дзесяцігодзьдзямі лаялі народ, але летась ён стаў іншым, ён аб’яднаўся.
  • Цяпер большасьць грамадзтва хоча дэмакратыі.
  • Калі сыдзе Лукашэнка, так, як цяпер, у любым выпадку ня будзе.

Шымаў

  • Я б не злоўжываў словам рэвалюцыя, асабліва пра падзеі ў Расеі.
  • Няма пакуль там ніякай рэвалюцыі, ёсьць шэраг масавых выступаў.
  • Нават леташнім падзеям у Беларусі цяперашнія расейскія пратэсты прапарцыйна насельніцтву вельмі моцна саступаюць.
  • Слова рэвалюцыя варта ўжываць ex post, калі стала зразумела, што адбыліся вельмі значныя зьмены ўсяго грамадзкага ладу.
  • Мадэль расейскіх пратэстаў узятая зь беларускай практыкі.
  • Рэвалюцыю арганізаваць немагчыма. Можна арганізаваць пераварот, можна арганізаваць адзінкавы масавы выступ.
  • Але арганізаваць шырокі рух грамадзтва немагчыма, для гэтага мусіць быць пэўная грамадзкая сытуацыя.
  • У лютаўскай 1917 году рэвалюцыі ў Расеі прасочвалася сувязь зь інтарэсамі саюзьнікаў па Антанце.
  • Але зразумела, што падзеі ў Расеі ў 1917 годзе не адбываліся пад дыктоўку замежжа.
  • Цяперашнім кіраўнікам зручна тлумачыць цяперашнія падзеі замежнай інсьпірацыяй.
  • Ніякія лялькаводы ня здольныя мабілізаваць сотні тысяч, мільёны людзей.
  • Калі беларусы скандавалі «Дастаў, сыходзь!», дык гэта таму, што іх і сапраўды дасталі.
  • Чым больш жорсткая сыстэма, тым складаней яе зрынуць.
Яраслаў Шымаў
Яраслаў Шымаў
  • Але не заўсёды так. Што можа быць больш рыгідным, чым вайсковая дыктатура?
  • Аднак мы бачылі прыклады, калі і вайсковыя дыктатуры сыходзілі безь вялікага гвалту.
  • Яскравы прыклад — Паўночны Судан. Яго лідэр быў у сусьветных сьпісах злачынцаў супраць чалавечнасьці. Яго вайскоўцы адхілілі ад улады пад ціскам масавых пратэстаў.
  • У нашых краях не хапае досьведу кампраміснай палітычнай культуры.
  • Мы часам зводзім рэвалюцыю да кропкавай падзеі.
  • Зьмена ўлады ў кастрычніку 1917 году ў Расеі была клясычным вайсковым пераваротам.
  • Але рэвалюцыя — гэта працяглы працэс. І тады ў Расеі пра завяршэньне рэвалюцыі можна было сказаць толькі пасьля завяршэньня грамадзянскай вайны, калі ўвесь лад жыцьця зьмяніўся.
  • Паводле францускага гісторыка Фюрэ, рэвалюцыя ў Францыі, якая пачалася ў 1789 годзе, скончылася праз 100 гадоў, калі парлямэнт ІІІ Рэспублікі прыняў Марсэльезу ў якасьці дзяржаўнага гімна.
  • У Эгіпце ў 2011 годзе была не рэвалюцыя, а аборт рэвалюцыі. Не было дастатковай колькасьці незадаволеных, каб зьмяніць сыстэму.
  • Тое, што адбылося ў Беларусі пасьля жніўня 2020 году, «цягне» на першы этап рэвалюцыі.
  • Беларускі рэжым значна больш пэрсаналісцкі, чым улада эгіпецкіх вайскоўцаў.
  • Мубарак не стварыў сыстэму, ён атрымаў яе ў спадчыну. Гэта інстытуцыйная сыстэма. Беларуская — не.
  • Я ня думаю, што пасьля сыходу Лукашэнкі на яго месца прыйдзе такі ж. У Беларусі гэтага быць ня можа.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG