Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Каб была жывая мама, Маша не пайшла б у палітыку». Бацька Марыі Калесьнікавай даў шчырае інтэрвію. ВІДЭА


Аляксандар Калесьнікаў з дочкамі Тацянай і Марыяй

Аляксандар Паўлавіч, бацька Марыі Калесьнікавай і Тацяны Хоміч, цяпер адзін — паўтара года таму памерла жонка. Старэйшая дачка ў турме, малодшая вымушана пакінула Беларусь.

Мужчына ў шчыльным кантакце з адвакатам і сяброўкамі дачок дбае пра тое, каб у Марыі ў турме было ўсё неабходнае: ад ежы да яе фірмовай чырвонай памады.

Кожны ліст ці паштоўка ад Машы — сьвята для Аляксандра Паўлавіча, ён носіць іх з сабой у тэчцы. Кажа, што Марыя таксама вельмі акуратна ставіцца да перапіскі: падчас нядаўняга пераезду з жодзінскай турмы № 8 у СІЗА-1 Менску ўзяла з сабой увесь архіў перапіскі, ахвяраваўшы тэлевізарам.

Аляксандар Калесьнікаў расказаў, што цяпер, калі Марыя ў зьняволеньні, на міжнароднай арэне яе прадстаўляе малодшая дачка — Тацяна. Марыя перадала ёй права весьці сацыяльныя сеткі, атрымліваць узнагароды і выступаць ад свайго імя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG