Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пажаданьне Беларусі ад Маргарыты Ляўчук: «2021 год будзе годам перамогі»


Маргарыта Ляўчук

Што пажадаць Беларусі ў 2021 годзе? Свабода сабрала пажаданьні ад вядомых людзей. Слова — опэрнай сьпявачцы Маргарыце Ляўчук. 

Увосень яна вымушана была пераехаць у Вільню. Цяпер Маргарыта — прадстаўніца ў пытаньнях культуры і нацыянальнай спадчыны ў камандзе Паўла Латушкі, Народным антыкрызісным кіраўніцтве.

«Я лічу, што 2021-ы — гэта год перамогі. Вось як прыдумляюць беларускія ўлады то „Год зямлі“, то „Год малой радзімы“, так і мы павінны вызначыць для сябе: „2021 год будзе Годам перамогі“. Вы ж ведаеце, што і па фэншуі, і паводле іншых тэорый, калі ты штосьці кажаш шмат разоў уголас, гэта зьдзяйсьняецца. Калі мільёны беларусаў гэта скажуць, калі мы будзем загадваць жаданьні пра сваю самую запаветную адзіную мару, то, вядома ж, гэта ўсё збудзецца.

Як раіў наш вядомы беларускі „клясык“ па мянушцы „Хлопотное дельце“, трэба „ганяць ва ўсю моц“. Гэта не азначае, што трэба кожны дзень бегаць, займацца спортам. Трэба гнаць гэтую ўладу. Толькі наперад, толькі ўсім разам. А тым больш калі не адзін чалавек, а мільёны людзей хочуць, каб спраўдзілася адзінае наша жаданьне, то думаю, увесь сьвет будзе гэтаму спрыяць. Таму мы павінны быць моцнымі духам, і ў нас усё будзе добра», — перакананая Маргарыта Ляўчук.

Яна зычыць усім беларусам найперш пазытыўнага настрою, аптымізму.

«Калі ты сам ня будзеш трымаць сябе ў пазытыве кожны дзень, нічога ня будзе. Калі мы будзем енчыць, уздыхаць, ныць — нічога ня зьменіцца. Я сама сабе кажу кожны дзень: „Маргоша, усьміхайся!“ Таму раю ўсім беларусам, каб яны часьцей усьміхаліся. Паглядзіце, як беларусы рэагуюць на тое, што адбываецца ў краіне, прыдумляюць розныя мэмы і жарты. А колькі мэмаў зрабілі з „дном“, „днішчамі“! З такімі крэатыўнымі і творчымі асобамі мы абавязкова пераможам. Верым у перамогу, што мы хутка будзем дома — ствараць беларускую культуру», — упэўнена опэрная сьпявачка Маргарыта Ляўчук.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG