Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 5 тысяч беларускіх хрысьціян падпісалі адкрыты ліст з патрабаваньнем да ўладаў спыніць гвалт


Сілавікі супраць вернікаў, жнівень 2020

Беларускія хрысьціяне ўсіх канфэсій падпісваюць зварот да ўладаў, у якім патрабуюць правесьці новыя прэзыдэнцкія выбары і спыніць беззаконьне на вуліцах краіны.

Вернікі розных хрысьціянскіх канфэсій падпісваюцца пад трыма асноўнымі патрабаваньнямі:

Спыніць гвалт у дачыненьні да грамадзян, якія выказваюць сваё стаўленьне да сытуацыі ў краіне, што гарантуецца артыкулам 33 Канстытуцыі Беларусі

Аднавіць законнасьць, вызваліць усіх затрыманых з палітычных матываў і прыцягнуць да адказнасьці прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, якія парушылі законы

Правесьці новыя прэзыдэнцкія выбары ў самыя кароткія тэрміны, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Выбары павінны адпавядаць міжнародным дэмакратычным стандартам.

Ліст падпісалі протаярэй Георгі Рой з Горадні, каталіцкі сьвятар Віктар Жук зь Віцебску, дацэнт Менскай духоўнай акадэміі Сяргей Шатроўскі, пастары пратэстанцкіх цэркваў Леанід Вараненка, Антоні Бокун, Тарас Тэлькоўскі, сустаршыня аргкамітэту дзеля стварэньня партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Георгі Дзьмітрук ды шэраг іншых асобаў.

Збор подпісаў працягваецца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG