Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За дзень да пачатку адмянілі міжнародны кінафэстываль «Лістапад»


Ілюстрацыйнае фота. Кінафэстываль «Лістапад»-2018

За дзень да пачатку адмянілі XXVII Менскі міжнародны кінафэстываль «Лістапад», паведамляе Telegram-канал Міністэрства культуры. Ён павінен быў прайсьці 6–13 лістапада.

«У сувязі зь неспрыяльнай эпідэміялягічнай сытуацыяй аргкамітэт прыняў рашэньне аб адмене ў 2020 годзе ўсіх мерапрыемстваў XXVII Менскага міжнароднага кінафэстывалю „Лістапад“», — гаворыцца ў паведамленьні.

Грошы за набытыя квіткі вернуць, мэханізм вяртаньня абяцаюць патлумачыць у бліжэйшы час.

Дырэкцыя атрымала ліст аб адмене фэстывалю нечакана, адначасова з публікацыяй інфармацыі Міністэрствам культуры ў Telegram-канале, — паведамілі арганізатары «Лістапада» ў сябе ў сацсетках.

Фэстываль акрэдытаваны Міжнароднай фэдэрацыяй асацыяцый кінапрадусараў (FIAPF) як конкурсны фэстываль фільмаў, створаных у краінах былога сацыялістычнага лягеру: краінах СНД, Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Азіі, краінах Балтыі, Усходняй і Цэнтральнай Эўропы, на Кубе.

Сёлета ў ім павінны былі прыняць удзел каля 120 карцін з 50 краінаў сьвету.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG