Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр футбольны кумір Беларусі 1950–60-х Генадзь Хасін


Генадзь Хасін — чацьвёрты зьлева.

Ва ўзросьце 85 гадоў памёр славуты футбаліст менскага «Дынама» Генадзь Хасін, паведаміла прэс-служба клюбу.

Генадзь Хасін нарадзіўся ў Барысаве ў 1935 годзе. Правёў больш за 175 паядынкаў за менскае «Дынама» ў чэмпіянатах СССР, у якіх забіў 46 галоў.

Форвард праславіўся наймацнейшым у камандзе ўдарам, а таксама тым, што ў дэбютным матчы забіў славутаму савецкаму галкіпэру Льву Яшыну.

Пасьля завяршэньня футбольнай кар'еры Генадзь Хасін працаваў трэнэрам і спэцыялістам у галіне грамадзкага харчаваньня.

25 жніўня ён адзначыў 85-годзьдзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG