Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманую ў Беларусі супрацоўніцу «Ельцын-цэнтру» адпусьцілі з папярэджаньнем


Марына Пятрушка

Суд у Беларусі адпусьціў з папярэджаньнем кіраўніцу інтэрнэт-праектаў Прэзыдэнцкага цэнтру Б. Н. Ельцына («Ельцын-цэнтар») Марыну Пятрушку, паведамілі ТАСС у сераду ў прэс-службе цэнтру.

«Марыну Пятрушку адпусьцілі. З папярэджаньнем», — сказалі ў прэс-службе.

Марыну Пятрушку затрымалі супрацоўнікі міліцыі на мінулым тыдні ў Баранавічах. Яе вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.

Пятрушка родам з Баранавічаў. Яна прыехала туды наведаць маці, якая хварэе і перанесла інсульт. Пятрушку зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня мясцовага РАУС. Яна паведаміла, што там вельмі холадна, бо няма ацяпленьня.

«Ельцын-цэнтар» быў адкрыты ў 2015 годзе ў Екацерынбургу. Яго галоўны аб’ект — музэй першага прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына, прысьвечаны асобе палітыка і сучаснай палітычнай гісторыі Расеі. На пляцоўках цэнтру праводзяцца лекцыі, выставы, паказы дакумэнтальнага кіно і іншыя грамадзкія падзеі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG